Івацэвічы: кандыдату прапанавалі прадставіць подліннікі дакументаў, пацвярджаючых недахопы ўлады

2012 2012-09-11T09:58:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lazarenkau-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Лазарэнкаў

Валянцін Лазарэнкаў

Праграма кандыдата ў дэпутаты па Івацэвіцкай выбарчай акрузе № 11 ад СДП (Г) і кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава не была надрукавана ў Бярозаўскай раённай газеце “Маяк” 8 верасня, як было дамоўлена. Калі Лазарэнкаў звярнуўся да галоўнага рэдактара Аляксандра Іванова з пытаннем “чаму”, ён адказаў, што Лазарэнкаў, гаворачы пра недахопы ўлады, не прадставіў дакументаў – подліннікаў, якія падцвярждалі б гэтыя недахопы. Таму катэгарычна заявіў кандыдату, што не будзе наогул друкаваць яго праграмы. Лазарэнкаў звярнуўся са скаргай у акруговую выбарчую камісію. Калі з камісіі патэлефанавалі і сказалі, што гэта не прычына, каб не друкаваць праграму і папярэдзілі Іванова аб адказнасці, то рэдактар Іваноў сказаў, што ён пажартаваў.

Па словах Лазарэнкава, калі Аляксандр Іваноў не надрукуе праграму да 15 верасня і наўмысна зацягне тэрмін, то ён звернецца ў суд і іншыя органы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international