Газета не надрукавала біяграфію апазіцыйнага кандыдата

2012 2012-09-11T09:39:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mileshchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўская гарадская газета “Веснік Магілёва” не надрукавала разам з перадвыбарчай праграмай біяграфію кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Зінаіды Мілешчанкі. Пасля таго, як Зінаіда Мілешчанка звярнулася ў рэдакцыю газеты са скаргай, там паабяцалші выправіць памылку і на наступным тыдні апублікаваць біяграфію кандыдаткі разам з яе перадвыбарчай праграмай цалкам.

“5 верасня газета “Веснік Магілёва” (№ 72) апублікавала маю перадвыбарчую праграму разам з фотаздымам, а пра маю біяграфію чамусьці забыліся, хаця па колькасці знакаў усё ўкладвалася ў норму, - распавядае Зінаіда Мілешчанка. – З іншымі раёнкамі (а я падавала свае перадвыбарчыя матэрыялы ў рэдакцыі пяці газет, бо выбарчыя ўчасткі Шклоўскай выбарчай акругі № 90 знаходзяцца ў чатырох раёнах Магілёўскай вобласці і ў самім горадзе Магілёве) ніякіх праблем не было. 10 жніўня я разам з маёй даверанай асобай Валерыем Беразіенкам завітала ў рэдакцыю “Весніка Магілёва”, каб высветліць, чаму яны не размясцілі ў газеце маю біяграфію, сказала, што буду скардзіцца ў адпаведныя органы. Там сваю памылку прызналі, сказалі, што няўважліва аднесліся да размяшчэння маіх перадвыбарчых матэрыялаў. Паабяцалі, што ў “Весніку Магілёва” на наступным ты дні будзе зноў надрукавана мая перадвыбарчая праграма ўжа разам з біяграфіяй. Для мяне важна, каб выбаршчыкі маглі даведацца, што я за чалавек”.

Неабходна адзначыць, што пакуль у Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 сустрэчы з выбаршчыкамі на прадпрыемствах праводзіць толькі адзін кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў - намеснік старшыні КДК Беларусі Аляксандр Агееў.Таксама дзе-нідзе з’явіліся яго перадвыбарчыя матэрыялы. Па словах Зінаіды Мілешчанкі, яе перадвыбарчыя ўлёткі пакуль яшчэ нават не надрукаваныя. Іншы альтэрнатыўны кандыдат па гэтай акрузе, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў агітацыйныя матэрыялы за грошы камісіі наогул не замаўляў, бо на другой частцы з’езда Партыі БНФ 15 верасня, хутчэй за ўсё, будзе прынятае рашэнне аб зняцці партыйных кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international