Вяскоўцаў агітуюць прыйсці на выбары на адмысловых канцэртах

2012 2012-09-11T09:32:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/samadziejnasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхароў Кармянскага раёна заклікаюць прыйсці на выбары на адмысловых канцэртах. «Фальклорны калектыў Цэнтра адпачынку і культуры «Дабрыца» выехаў у складзе аўтаклуба ў вёску Бераставец. Гэта мерапрыемства прысвечана кампаніі па выбарам дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Назва канцэрта – Песні маёй краіны», - напісала пра культурна-палітычна-агітацыйнае мерапрыемства газета «Зара над Сожам».

Кіраўнік фальклорнага калектыву распавяла вяскоўцам пра «значную для нашай рэспублікі падзею» і заклікала «праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, прыйсці 23 верасня на выбарчыя ўчасткі і аддаць галасы за самага годнага кандыдата». Затым людзям праспявалі песні. Падарожжа культурна-прапагандысцкага калектыву працягнецца па іншых вёсках Кармянскага раёна.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international