Светлагорскі раён: недзяржаўныя сайты пра выбары не пішуць

2012 2012-09-11T09:12:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svet-inf-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёлета ў Светлагорску плакаты кшталту “23 верасня – выбары” упершыню змешчаны на вялікіх рэкламных шчытах (білбордах). З аналагічным тэкстам вывешаны транспаранты-расцяжкі над дарогамі, на тратуарах стаяць планшэты, у вітрынах – плакаты. Калі прайсці па вуліцах, ствараецца ўражанне, што горад захоплены набліжэннем выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Аднак за больш чым 2 месяцы падрыхтоўкі да выбараў на недзяржаўных інтэрнет-старонках Светлагорскага раёна з’явіўся толькі 1 матэрыял на гэту тэму, ды і тое не мясцовы.

Дзяржаўныя сайты, якія належаць райвыканкаму і раённай газеце, на працягу чэрвеня – жніўня змясцілі шэраг афіцыйных матэрыялаў на выбарчую тэму: утварэнне выбарчых камісій, рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты і гэтак далей. Але гэта – іх абавязак.

А вось недзяржаўныя інтэрнет-рэсурсы, якія маюць раздзелы навінаў, да гэтай тэмы інтарэсу не маюць. Незалежны рэгіянальны партал “Светлагорск” аднойчы змясціў у чэрвені інфармацыю пра падрыхтоўку назіральнікаў, але гэта не мясцовы матэрыял. Прыватны партал “Парычы” (змяшчае навіны гарадскога пасёлка Парычы Светлагорскага раёна) тэму выбараў увогуле не закранае.

Нічога не пішуць пра выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя недзяржаўныя газеты “Ранак-плюс” і “Светлагорскі бізнес”. Адпаведна, іх старонкі ў сеціве таксама маўчаць пра гэта.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international