У назіральнікаў ад місіі СНД нараканняў на выбары няма

2012 2012-09-11T09:09:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slabada-jaugen-snd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня місіі Яўген Слабада падвёў прамежкавыя вынікі назірання за парламенцкай кампаніяй ў Беларусі. Па ягоных словах, усім кандыдатам забяспечваюць роўныя ўмовы для агітацыі, а сябры камісій дэманструюць імкненне правесці выбары на высокім узроўні.

Зараз у Беларусі працуе 208 доўгатэрміновых назіральнікі ад місіі СНД. Плануецца, што разам з кароткатэрміновымі склад місіі павялічыцца да 300 чалавек. На сёння назіральнікі пабывалі ў 95 са 110 акруговых выбарчых камісіях. Па словах старшыні місіі СНД, яны задаволены працай сяброў камісій і заўваг ці нараканняў да выбарчага працэсу не маюць. Больш за тое, па словах Слабады, сябры камісій дэманструюць імкненне правесці выбары на высокім узроўні.

Апроч наведвання выбарчых камісій, прадстаўнікі місіі СНД сустрэліся з палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі. Сярод іх – Партыя БНФ, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Асобна Яўген Слабада падкрэсліў, што па просьбе назіральнікаў Беларускага Хельсінскага камітэта кіраўніцтва місіі СНД сустрэлася з імі.

Назіральнікі місіі прысутнічалі на ўсіх паседжаннях Цэнтрвыбаркама, прысвечаных разгляду скаргаў аб нерэгістрацыі вылучэнцаў. Нагадаем, што ў ЦВК звярнуліся 56 са 122 чалавек, якім адмовілі ў рэгістрацыі. Камісія пакінула чатыры скаргі без разгляду, а з 52 разгледжаных 11 грамадзянаў былі зарэгістраваны. Назіральнікі місіі СНД засталіся задаволенымі, як адбываўся гэты працэс, роўна як і паседжаннямі ў Вярхоўным судзе. Нагадаем, што туды звярнуліся 17 вылучэнцаў і толькі адзін з іх – экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Віктар Цярэшчанка – атрымаў рэгістрацыю кандыдатам.

Што датычыцца агітацыйнага перыяду, які місія СНД таксама адсочвае, то ніякіх заўвагаў назіральнікі не маюць. “Усім кандыдатам забяспечаныя роўныя ўмовы”, - падкрэсліў на брыфінгу Яўген Слабада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international