Пінск: Першы агітацыйны пікет правяла дзеючая дэпутат

2012 2012-09-10T18:01:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нядзелю дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская, якая балатуецца на другі тэрмін па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14, зладзіла перадвыбарчы пікет. У мерапрыемстве прынялі ўдзел сябры перадвыбарчага штабу кандыдаткі і актывісты пінскай арганізацыі “Белая Русь”. Падчас пікетавання Зінаіда Мандроўская размаўляла з выбаршчыкамі і раздавала каляндарыкі з тэзісамі перадвыбарчай праграмы. Варта адзначыць, што арганізатары абралі ўдалае месца для пікета – побач праходзіў кірмаш вінаградараў, так што людзі актыўна падыходзілі паразмаўляць з кандыдатам-дэпутатам.

Інфармацыя пра пікет аператыўна з’явілася на сайце Пінскага гарвыканкама. Аўтар матэрыяла падкрэсліў, што гэта пакуль адзіная падобная акцыя, якая адбылася ў горадзе і што іншыя кандыдаты такія формы агітацыі чамусці не прымяняюць.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international