Орша: Першы агітацыйны пікет (фота)

2012 2012-09-10T16:46:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-piket-fiaduta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першы агітацыйны пікет да парламенцкіх выбараў прайшоў у Оршы. Кандыдат у дэпутаты па Аршанскай гарадской выбарчай акрузе № 26 ад кампаніі “Гавары праўду” Канстанцін Анташкевіч са сваёй камандай правялі першы агітацыйны пікет у Оршы каля гарадскога цэнтра культуры. На пікеце акрамя валанцёраў прысутнічаў і сам кандыдат з даверанымі асобамі, сярод якіх быў і  адзін з лідэраў кампаніі "Гавары праўду" Аляксандр Фядута.  Для ўдзела ў акцыі Фядута адмыслова прыехаў з Мінску.

На пікеце любы мінак мог атрымаць улёткі кандыдата і асабіста з ім пакантактаваць, задаць пытанні. Варта адзначыць, што на сёняшні дзень, Анташкевіч найбольш актыўны кандыдат па акрузе - ён адзіны з усіх кандыдатаў, хто стварыў свой выбарчы фонд і замовіў сустрэчы з выбаршчыкамі і пікеты. Іншыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на Аршаншчыне, у тым ліку і праўладныя,  пакуль ніякай актыўнасці не праяўляюць.

Таксамаа кандыдат Анташкевіч усклаў кветкі на месцы Аршанскай бітвы на Крапівенскім полі. Ён быў сярод некалькіх дзясяткаў чалавек, сярод якіх можна было заўважыць мастака Алеся Пушкіна, барда Андрэя Мельнікава. За прысутнымі традыцыйна назіралі супрацоўнікі Аршанскага РАУС, сярод якіх былі трое падпалкоўнікаў, аднак перашкодаў удзельнікам акцыі яны не чынілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international