Міколу Уласевічу не далі выступіць на эканамічным форуме

2012 2012-09-10T16:09:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikola_ulasevic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдату ў дэпутаты, грамадскаму актывісту з Астравеччыны Міколу Уласевічу не далі выступіць на эканамічным форуме “Паўночны вектар Гарадзеншчыны 2012”, які адбыўся у Астраўцы 8 верасня. Згодна з правіламі, за дзень да форуму Уласевіч падаў адпаведную заяўку ў аргкамітэт. У ёй ён пазначыў, што з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты менавіта па тым рэгіёне, пра перспектывы і шляхі развіцця якога павінна была ісці гаворка на мерапрыемстве. У час форуму калега Уласевіча, таксама кандыдат у дэпутаты Іван Крук, дадаткова прасіў даць Уласевічу слова на канферэнцыі. Аднак Крука спынілі два міліцыянты. Пасля гэтага Мікола Уласевіч і Іван Крук пакінулі залу.

Мікола Уласевіч лічыць, што дадзены форум быў задуманы выключна як чарговая піяр-акцыя ў кантэксце пабудовы пад Варнянамі атамнай станцыі. Насамрэч ніякага грамадскага абмеркавання на такіх канферэнцыях няма, а значыць важнейшыя пытанні развіцця рэгіёну вырашаюцца без удзелу мясцовых жыхароў. У сваім выступе Уласевіч хацеў прадставіць альтэрнатыўныя прапановы па лакальным развіцці, аднак зрабіць гэта яму не далі. 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international