Асьветніцкае грамадзкае аб'яднаньне «Фонд імя Льва Сапегі» можа пазбавіцца юрыдычнага адрасу

2006 2006-12-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зь 1 студзеня 2007 года ў грамадзкага аб'яднаньня сканчаецца дамова на арэнду памяшканьня з арэндадаўцам – Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. Кіраўніцтву аб’яднаньня паведамілі, што міністэрства ня мае магчымасьці падоўжыць дамову, паколькі памяшканьне ім патрэбнае для ўласных патрэбаў. Дамова арэнды была падпісаная яшчэ ў 1994 годзе, і за гэты час аб’яднаньне ніякіх праблемаў з падаўжэньнем дамовы ня мела. Як распавёў юрыст аб’яднаньня Андрэй Завадзкі, кіраўніцтва «Фонда імя Льва Сапегі» зьвярнулася ў галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, каб тыя дапамаглі знайсьці новае памяшканьне. Але пакуль аб’яднаньне атрымала адмову, паколькі, як сьцьвярджаюць ва Ўпраўленьні, вольных памяшканьняў не знайшлося. «Фонд імя Льва Сапегі» працуе з 1992 года. Асноўная дзейнасьць фонду скіраваная на разьвіцьцё мясцовага самакіраваньня ў Беларусі праз адукацыйныя праграмы. Як вядома, скасаваньне дамовы арэнды і пазбаўленьне аб'яднаньня юрыдычнага адрасу можа прывесьці да скасаваньня юрыдычнай рэгістрацыі і да крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, паведаміла www.belngo.info.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international