Светлагорск: Агітацыйныя матэрыялы – на падрапаных прыватных абвестках (фота)

2012 2012-09-10T15:10:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/filipovich-svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У Светлагорску з’явіліся нарэшце першыя агітацыйныя плакаты па выбарах. Належаць яны пакуль толькі аднаму з кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў. Агітацыйных пікетаў тут яшчэ не відаць.

Стэндаў для выбарчых плакатаў на вуліцах Светлагорску няма. Для агітацыі вызначаны звычайныя афішныя тумбы і дошкі аб’яў, а таксама вітрыны гандлёвых установаў. 7 верасня на падрапаныя прыватныя абвесткі былі абы-як развешаны агітацыйныя  ўлёткі старшыні райсавета Галіны Філіповіч, якія абяцаюць “разам зрабіць наша жыццё лепш” (на здымку).

У вітрынах агітацыя глядзіцца больш акуратна. Але работнікі крамаў незадаволены тым, што пасля давядзецца змываць клеючыя сродкі.

Мінула 20 дзён агітацыйнай кампаніі, а пакуль што з трох мясцовых кандыдатаў агітацыйны матэрыял развешаны толькі за Г. Філіповіч. Усе плакаты і ўлёткі – не па-беларуску.

Іншыя кандыдататы па Светлагорскай выбарчай акрузе – Сяргей Дайнека з партыі “Справядлівы свет” і Святаслаў Ярных з Ліберальна-дэмакратычнай партыі – абмежаваліся пакуль публікацыямі сваіх праграм у раённай газеце і выступленнямі па абласным тэлебачанні. Да канца агітацыі засталося 12 дзён.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international