“Усіх парву!” – паабяцаў кандыдат выбаршчыкам Маладэчна

2012 2012-09-10T14:44:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-sustr-vybar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сустрэчы з выбаршчыкамі жыхары маладэчанскага мікрараёна “Лясныя” літаральна закідалі кандыдата Кулеша пытаннямі пра набалелыя камунальныя праблемы. Дарма кандыдат спрабаваў растлумачыць, што ён яшчэ не валодае дэпутацкімі паўнамоцтвамі і не адносіцца да маладэчанскага кіраўніцтва, таму не можа зараз вырашыць падобныя пытанні. Выбаршчыкі настойліва патрабавалі хаця б паўплываць на адказных асобаў. “Усіх парву” – урэшце паабяцаў Кулеш.

Станіслаў Кулеш, кандыдат у дэпутаты па Маладэчанскай сельскай акрузе, дырэктар ААГ “Беразінскае”, жыхар аграгарадка Беразінскае, арганізаваў сустрэчу з маладэчанскімі выбаршчыкамі. Сустрэча адбывалася ў СШ№9 г.Маладэчна 7 верасня. Мікрараён “Лясныя”, які ўваходзіць у склад выбарчай акругі №73, – адзін з самых праблемных у горадзе. Жыхары, не распешчаныя ўвагай прадстаўнікоў улады, вырашылі выкарыстаць любую магчымасць дагрукацца “да верху”. Таму было відавочна, што на сустрэчы з кандыдатам ён асабіста выбаршчыкаў мала цікавіў. Калі кандыдат, распавёўшы пра сябе, прапанаваў задаваць пытанні, выбаршчыкі пачалі абурацца станам дарог, адсутнасцю каналізацыі і смярдзеннем ачысных збудаванняў. Беразінец Кулеш, наогул далёкі ад маладэчанскіх праблемаў, паспрабаваў патлумачыць недарэчнасць падобных пытанняў да яго, але прысутныя ўсё больш распальваліся. Кандыдат занерваваўся і грубасцю адказаў выбаршчыку на рэпліку: “А якога ... ты лезеш у дэпутаты, калі нічога канкрэтнага нават не абяцаеш?”. Выбаршчыкі не спыняліся: “Паабяцайце нам дапамагчы”, кандыдат здаўся: “Усіх парву” – даслоўна сказаў ён. На гэтай аптымістычнай ноце сустрэча была скончана.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international