viasna on patreon

Рагачоў: Дзяніса Дашкевіча выклікаюць у падатковую інспекцыю

2012 2012-09-10T13:14:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

Актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча, якому было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты па Рагачоўскай выбарчай акрузе, выклікаюць у раённую падатковую інспекцыю.

–Мне патэлефанавалі на хатні нумар і запрасілі прыйсці ў інспекцыю для апытання з пашпартам, але я адмовіўся гэта зрабіць без позвы, – распавёў актывіст. – Позву даслалі на наступны дзень. У ёй сказана, што 10 верасня а 11 я павінен прыйсці ў падатковую інспекцыю для правядзення апытання. Па тэлефоне, дарэчы, мне патлумачылі, што апытанне будзе праводзіцца на аснове дакумента з маімі паказаннямі, якія былі дадзены у КДБ.

Нагадаем, 23 жніўня, на наступны дзень пасля адмовы у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў мясцовы аддзел КДБ. Там Дашкевічу далі зразумець, што ў яго могуць узнікнуць праблемы з падаткамі, бо раней Дашкевіч быццам бы незаконна атрымліваў грошы за сваю прадпрымальніцкую дзейнасць (Дашкевіч праводзіў вяселлі ў Рагачове). Сам Дашкевіч звязвае свой выклік у падатковую інспекцыю са сваёй грамадсакй дзейнасцю і пастаянным супрацьстаяннем з мясцовымі ўладамі, у тым ліку падчас гэтай выбарчай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства