Участковы на міні-трактары пераараў Крапівенскае поле

2012 2012-09-10T10:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні чарговай гадавіны Бітвы пад Оршай, якая адбылася 8 верасня 1514 года, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскія актывісты Оршы наведалі Крапівенскае поле, дзе і праходзіла тая самая вядомая Аршанская бітва.

Да памятнага знака ў гонар перамогі пад Оршай войска ВКЛ і крыжа ў памяць аб загінуўшых былі ўскладзеныя кветкі і запалены свечкі. Адбылася і сустрэча з мясцовымі жыхарамі, якія распавялі дзіўную гісторыю. Аказваецца днём 6 верасня на Крапівенскае поле нечакана прыехаў участковы Аршанскага РАУС Аляксандр Ярук, якога жыхары бліжэйшых вёсак, па іх словах, практычна ніколі не маглі даклікацца, каб уціхамірыць мясцовых хуліганаў. Прыехаў ён не адзін, а з міні-трактарам, з дапамогай якога дзелавіта і метадычна пераараў ўсё гістарычна знакамітае Крапівенскае поле і нават пешаходную сцежку, якая вядзе да памятнага месца.

Улічваючы, што гэтая тэрыторыя ніколі не была ўключана ў сельскагаспадарчы абарот, застаецца выказаць здагадку, што гэтая праца мае адзіную мэту - перашкодзіць ўдзельнікам самадзейнага фестывалю беларускай аўтарскай песні, які традыцыйна праходзіць у пачатку верасня на месцы Аршанскай бітвы. Так сказаць, дробнае паскудства і нічога больш. Пры гэтым адмыслоўцы адзначылі высокую якасць ўзворвання - не горш, а магчыма, нават лепш, чым на палях з азімымі і яравымі культурамі. Па іх аднадушным меркаванні, калі б Крапівенскі ўчастковы далучаўся  б да пасяўных работ у сельгаспрадпрыемствах Аршанскага раёна, паказчыкі ўражаю збожжавых і бабовых культур на Аршаншчыне маглі б выглядаць значна лепш.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international