Слуцк: Большасць сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі пройдзе ў сельскай мясцовасці

2012 2012-09-10T10:37:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-sustr-stat-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раёнка надрукавала графік сустрэч кандыдатаў у дэпутаты па Слуцкай акрузе № 67 з выбаршчыкамі.

Згодна з графікам, надрукаваным у нумары газеты “Слуцкі край” за 4 верасня, кандыдат ад улады Інэса Кляшчук правядзе 22 сустрэчы з выбаршчыкамі. Такая ж колькасць сустрэч запланаваная ў кандыдата ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоля Юрэвіча.  Беспартыйны прадпрымальнік Аляксандр Шыловіч запланаваў 13 сустрэч з выбаршчыкамі.

Пераважная большасць сустрэч кандыдатаў пройдзе ў сельскай мясцовасці. Цікава, што разам усе трое прэтэндэнтаў на мандат сустрэнуцца толькі двойчы: 12 верасня у гарадскім доме культуры моладзі і 18 верасня у гарадскім доме культуры. Паколькі кандыдаты не выказалі жадання ўзяць удзел ў дэбатах па тэлебачанні, для мясцовага электарата іх супольная сустрэча можа стацца падзеяй кшталту жывога ток-шоу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international