У Оршы ўзгадалі пра палітвязня Бяляцкага (фота)

2012 2012-09-10T10:29:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзень 7 верасня жыхары Оршы маглі назіраць, як група людзей, апранутых у майкі з надпісам “Свабоду Бяляцкаму”, прайшлася па гістарычным цэнтры горада. Па словах аднаго з арганізатараў акцыі Васіля Леўчанкава, такую імпрэзу грамадскія актывісты былі вымушаны правесці пасля таго, як Аршанскі гарвыканкам некалькі разоў адмаўляў у праве на правядзенне пікета ў падтрымку праваабаронцы Бяляцкага, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні.

Апошні раз такая заяўка падавалася на 4 жніўня. Гарвыканкам матываваў адмову адсутнасцю абсалютна надуманых дамоваў з міліцыяй, хуткай дапамогай і службай па прыборцы тэрыторыі. Не дабіўшыся ад уладаў афіцыйнага дазволу, актывісты вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы палітвязня Алеся Бяляцкага іншым шляхам.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international