Брэст: ЦВК раіць акруговай камісіі змясціць інфармацыю пра даходы кандыдатаў

2012 2012-09-10T10:19:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valushicki-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такая рэкамендацыя ўтрымліваецца ў лісце за подпісам старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, які атрымаў незалежны кандыдат па Брэсцкай-Заходняй акрузе №1 Аляксандр Мельнік.

Прэтэндэнт на дэпутацкі мандат скардзіўся на тое, што гэтая акруга засталася адзінай у горадзе, дзе на ўчастках для галасавання ў інфармацыйных плакатах, прысвечаных кандыдатам у дэпутаты, няма звестак пра іхнія даходы. Аляксандр Мельнік лічыць, што зроблена гэта акруговай камісіяй наўмысна, бо адзін з прэтэндэнтаў, якога падтрымліваюць улады (гаворка ідзе пра дырэктара Брэсцкага ЦУМа Віктара Валюшыцкага), не жадае агалошваць перад выбаршчыкамі памер свайго заробку, які ў сярэднім складае каля двух тысяч долараў у месяц у беларускіх рублях.

Скарга Мельніка ў акруговы выбаркам плёну не мела, бо там палічылі распаўсюд звестак пра даходы праз інфармацыйныя стэнды немэтазгодным. Разам з тым, нават пасля парады старшыні ЦВК незалежны кандыдат няўпэўнены, што акруговая камісія сапраўды змясціць інфармацыю пра даходы побач з біяграфічнымі звесткамі ўсіх прэтэндэтаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international