У Смаргоні судзяць мастакоў (дадаецца)

2012 2012-09-10T15:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smargon-pushkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь пушкін пад час  акцыі ў Смаргоні 2 верасьня. Фота "Нашай нівы".

Алесь пушкін пад час акцыі ў Смаргоні 2 верасьня. Фота "Нашай нівы".

10 верасьня Смаргоньскі раённы суд разгледзіць адміністрацыйныя справы мастакоў Валянціна Варанішчы, Генадзя Драздова і Алеся Пушкіна, якія 2 верасьня зладзілі акцыю ўшанаваньня ўгодкаў народзінаў Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады. Разам з імі пад суд патрапіў актывіст Уладзімір Шульжыцкі.

На ўсіх удзельнікаў акцыі былі складзены пратаколы аб несанкцыянаваным шэсьці (арт. 23.34КаАП РБ). Пачатак суду ў11 гадзін.

3 верасьня аднаго з затрыманых у Смаргоні мастакоў Алеся Цыркунова аштрафавалі на 1 мільён рублёў. Астатнія запатрабавалі адвакатаў і таму суддзя прыла рашэньне перанесці суд на 10 верасьня.

***

Суддзя Людміла Пятрова вынесла прысуд Генадзю Драздову - штраф у памеры 3 мільёны рублёў, спаслаўшыся пры гэтым на тую акалічнасць, што мастака ўжо абвінавачвалі па артыкуле 23.34 КаАП ( удзел у несанкцыянаваным масавым мерапремстве). Сам Драздоў адмаўляе такі факт.

14-40. Мастак Валянцін Варанішча пакараны штрафам у памеры 10 б.в. Суддзя забараніла пад час суду выступаць сведкам, якія ўдзельнічалі ў папярэднім судзе над Генадзем Драздовым.

16-40. Актывіст Уладзімір Шульжыцкі пакараны штрафам у памеры 3 мільёны рублёў.


Суд над Алесем Пушкіным перанеслі на 24 верасня. Некалькі гадзін пра мастака нічога не было вядома: А 17-й гадзіне ён выйшаў з будынка суда ў невядомым кірунку, але позна вечарам дабраўся да дома смаргонца Валянціна Варанішчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international