Сёньня – суды над актывістамі “Zмены” (дадаецца)

2012 2012-09-10T16:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гавары праўду

Гавары праўду

Затрыманыя 7 верасьня ў Менску лідэр моладзевага крыла «Гавары праўду» - «Zмена» Павал Вінаградаў і актывіст гэтай арганізацыі  Аляксандр Арцыбашаў выходныя вымушаныя былі правесці ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Суд Маскоўскага раёна не змог на падставе міліцэйскіх пратаколаў вынесьці рашэнне па абвінавачваньні Паўла Вінаградава з дробным хуліганстве і адправіў пратаколы на дапрацоўку. Суд прызначаны на 10 верасьня.

Аляксандра Арцыбашава адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС Мінску. Яго таксама абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ). Суд адбудзецца сёньня ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска.

****

Сваякам Арцыбашава, якія чакалі Аляксандра ў судзе, па тэлефоне паведамілі, што суд над актывістам адбыўся і суддзя адправіла матэрыялы справы на дапрацоўку ў РУУС. Суддзя - Максім Лапко. Пазней высветлілася, што Аляксандра Арцыбашава пакаралі арыштам на 3 сутак і выпусцілі з залі суда, паколькі ён прабыў на Акрэсціна ўсе выходныя.

****

Справу Паўла Вінаградава разглядае суддзя суду Маскоўскага раёна Юрый Сезін. Сведкі - супрацоўнікі міліцыі Савугін і Андрушэнка. Прысуд - 5 сутак арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international