Маладэчна: разнарадка на колькасць прысутных на сустрэчы з кандыдатам Кулешам

2012 2012-09-07T17:21:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abviestka-maladechna-shkola9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбаршыкаў на сустрэчу з кандыдатам па Маладэчанскай сельскай акрузе №73 Станіславам Кулешам збіраюць не толькі праз абвесткі. Адміністрацыя СШ №9, дзе павінна адбыцца сустрэча, “вельмі просіць” педкалектыў прысутнічаць на мерапрыемстве. Таксама існуе разнарадка... на колькасць бацькоў вучняў гэтай школы: з кожнага класа іх павінна прыйсці не менш за 6 чалавек, за што адказныя класныя кіраўнікі.

Пра гэта назіральнікам давялося пачуць як ад супрацоўнікаў школы, так і ад бацькоў вучняў, якія, па зразумелых прычынах, пажадалі застацца ананімнымі.

Такім чынам, акрамя сваёй асноўнай працы, педагогі напачатку навучальнага года вымушаны яшчэ выконваць функцыі выбарчай каманды патрэбных кандыдатаў: распаўсюджваць абвесткі аб мерапрыемствах і забяспечваць яўку гледачоў.

Патэнцыйны дэпутат Станіслаў Кулеш ужо не першы раз дэманструе сваю “добрасумленнасць”. Нагадаем, што яшчэ да рэгістрацыі яго кандыдатам у СШ №9 вісела ўлётка кандыдата, якая раптоўна знікла пасля скаргі назіральніка. На чарговым этапе выбарчай кампаніі Кулешу, як дасведчанаму кіраўніку, відаць, вельмі спатрэбілася яго ўменне працы з кадрамі і выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international