Андрэй Клімаў на волі

2006 2006-12-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня са спэцкамэндатуры ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну выпусьцілі палітвязьня Андрэя Клімава. А 9-й раніцы яму аддалі дакумэнты: пашпарт і даведку аб вызваленьні.

Ля выхаду са спэцустановы Клімава з шампанскім сустракалі сябры, сваякі і палітыкі.

На волі Андрэй Клімаў сказаў, што застанецца ў палітыцы, будзе працягваць дзейнасьць у рамках АГП, зьбіраецца апублікаваць кнігу пад назвай “Баршчоўскі летуценьнік”-- пра досьвед знаходжаньня на “хіміі”.

Андрэй Клімаў быў асуджаны на паўтара гады абмежаваньня волі за арганізацыю 25-га сакавіка 2005 году мітынгу пратэсту супраць Аляксандра Лукашэнкі. Раней ён адбыў болей за тры гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў эканамічным злачынстве, - паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international