Зэльвенскі раён: сустрэча з выбаршчыкамі спынена адміністрацыяй

2012 2012-09-07T15:31:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega-karatkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе №58 Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч сёння, 7 верасня, раніцай перад пачаткам працоўнага дня, наведалі СВК “Славуцічы”  Зэльвенскага раёна, дзе на мясцовым мехдвары планавалася сустрэча з выбаршчыкамі. Вясковыя механізатары прыйшлі на працу загадзя, каб паслухаць выступленні кандыдатаў.

Аднак перад самай сустрэчай начальнік мехвара, які атрымаў загад ад кіраўніцтва гаспадаркі, спыніў гэта мерапрыемства, маўляў, няма часу на выступы -- трэба працаваць.

Пасля гэтага кандыдаты ў дэпутаты наведалі Зэльвенскі райвыканкам, дзе ў кнігу скаргаў апісалі праблемы, звязаныя з агітацыйнай кампаніяй на Зэльвеншчыне, і выказалі незадаволенасць няроўнымі ўмовамі агітацыйнай кампаніі.

Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч запланаваныя іншыя сустрэчы з выбаршчыкамі ў Зэльве і на тэрыторыя раёна адмянілі. Кандыдатамі пададзены скаргі ў Цэнтральную выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international