viasna on patreon

Баранавічы: теледэбаты не адбыліся

2012 2012-09-07T15:26:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/debaty-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 7 верасня, павінны былі адбыцца тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5. Планавалася, што ў іх прымуць удзел кандыдаты ад Партыі БНФ Мікалай Чарнавус, ад АГП – Анжэла Камбалава і галоўны іх канкурэнт, дэпутат Баранавіцкага гарсавета Вольга Палітыка. Па папярэдняй інфармацыі, запіс тэледэбатаў планавалі паказаць па канале “Беларусь 2” 12 верасня.

Аднак яшчэ ўчора стала вядома, што кандыдат ў дэпутаты Вольга Палітыка адмовілася прыняць удзел у тэледэбатах. Яна паведаміла карэспандэнту гарадской газеты “Intex-press”, што пасля прагляду тэлевыступлення Мікалая Чарнавуса 28 жніўня ў яе няма ніякага жадання спрачацца з гэтым кандыдатам у дэпутаты. Нягледзячы на гэта, Вольга Палітыка адзначыла, што з цікаўнасцю праглядзіць тэледэбаты 2-х сваіх канкурэнтаў.

У сваю чаргу Анжэла Камбалава паведаміла, што замест яе ў тэледэбатах прыме ўдзел яе давераная асоба – старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, аднак па рашэнні ЦВК ён не быў дапушчаны да тэледэбатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства