Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


У Гомелі дэмакратычных кандыдатаў меншае з кожным днём

22.12.2006.

У Гомелі дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты працягваюць сыходзіць з выбарчай кампаніі, а тыя, хто ня зьняў свае кандыдатуры, ня могуць распачаць агітацыю.

Сёньня адмовіўся ўдзельнічаць у мясцовых выбарах сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, гомельскі актывіст незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Віктар Казлоў. Ён быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты аблсавету ў Крышталеўскай выбарчай акрузе №9.

У заяве ў акруговую камісію спадар Казлоў напісаў, што ён, як законапаслухмяны грамадзянін не жадае ўдзельнічаць у маніпуляцыі галасамі выбарцаў. І асабліва ў зьвязку з тым, што ніводзін прадстаўнік апазыцыйных партыяў ня быў уключаны ў склад выбарчых камісіяў.

Кандыдатам ад апазыцыі, на думку Віктара Казлова, камісіі пакажуць 1—2% падтрымкі выбарцаў. І потым будуць казаць, што народ не любіць апазыцыю. Да таго ж без друкаваных матэрыялаў надзвычай складана весьці агітацыю.

На немагчымасьць своечасова надрукаваць улёткі й распачаць агітацыю зьвяртаюць увагу ды іншыя дэмакратычныя вылучэнцы.

Тым часам абласная выбарчая камісія адхіліла ўсе апэляцыі сяброў АГП ды іншых прэтэндэнтаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты гарадзкога й абласнога саветаў, паведамляе Радыё Свабода.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования