Мінск: Палітвязні – адна з тэмаў выступаў кандыдатаў ад БНФ і АГП

2012 2012-09-07T11:54:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-uliotka-viciebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Віцебску з'явіліся ўлёткі руху "Народны Аўтаномны Супраціў"

У Віцебску з'явіліся ўлёткі руху "Народны Аўтаномны Супраціў"

Яўген Рыбакоў і Анатоль Лябедзька балатуюцца па Старавіленскай выбарчай акрузе №105. Падчас учарашняга эфіру на “Беларусь-1” яны выступілі з асуджэннем наяўнасці палітвязняў у краіне. Лідар АГП агучыў прозвішчы некаторых зняволеных: Дашкевіча, Статкевіча, Аліневіча і Бяляцкага. А ў выступе ганаровага старшыні АГП і кандыдата ў дэпутаты па Кальварыйскай выбарчай акрузе №104 Станіслава Багданкевіча прагучалі словы пра байкот.  

Станіслаў Багданкевіч адзанчыў таксама, што выбаршчыкі павінны ведаць не толькі прыхільнікаў Лукашэнкі, але і іншых палітыкаў, іхнія праграмы. “Улада стварае магчымасці для падтасовак. Вядомы ў мінулым дыктатар сказаў: няважна, як галасуюць, важна, хто лічыць. У выбарчыя камісіі ўлады не ўключылі прадстаўнікоў апазіцыі. Выбары ў Беларусі не з'яўляюцца ні свабоднымі, ні сумленнымі. У гэтых умовах АГП пачала кампанію за сумленныя, свабодныя выбары. Мы ўсе далучаемся да байкоту”, - падсумаваў сваё выступленне кандыдат у дэпутаты.

Прадстаўніца грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч, якая таксама балатуецца па Кальварыйскай выбарчай акрузе №104, наадварот, заклікалі выбаршчыкаў удзельнічаць у галасаванні, каб паказаць свой уплыў на ўладаў.

Яўген Рыбакоў, які з’яўляецца сябрам БНФ, у сваім выступе найбольш увагі надзяліў праграме партыі па абароне нацыянальных інтарэсаў. Ён таксама адзначыў, што наяўнасць палітвязняў у Беларусі – ганебная сітуацыя для краіны.

Такі самы тэзіс прагучаў у выступе лідара АГП Анатоля Лябедзькі, які таксама з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе №105. Ён апералічыў прозвішчы некаторых палітвязняў: Дашкевіча, Статкевіча, Аліневіча і Бяляцкага, - і выказаў пазіцыю партыі абіх неадкладным вызваленні. Напрыканцы свайго выступу Анатоль Лябедзька крытычна выказаўся наконт фарміравання акруговых і ўчастковых выбарчых камісіяў, куды прадстаўнікоў апазіцыі амаль не ўключылі. Прамога закліку да байкоту ў выступе Лябедзькі не было. Аднак ён прапанаваў выбаршчыкам добра падумаць, што яны будуць рабіць 23 верасня.

Адразу пасля Лябедзькі ў эфіры прагучалі выступы Ігара Бабка (дырэктар па ідэалагічнай і прававой працы СП ЗАТ “Мілавіца”) і Мікалая Самасейкі (старшыня Сталай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання РБ). Яны абодва заклікалі выбаршчыкаў не паддавацца “на правакацыі так званай апазіцыі і прыйсці на выбарчы ўчастак 23 верасня”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international