Слуцк: Грамадскага актывіста аштрафавалі “за налепкі” на мільён рублёў

2012 2012-09-07T11:05:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amialkovich-sluck.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч

Віталь Амяльковіч

На паседжанні адміністрацыйнай камісіі ў Слуцкім райвыканкаме Віталя Амяльковіча прызналі вінаватым у расклейванні налепак у горадзе. Актывіст мае намер абскардзіць гэтае рашэнне ў судзе.

Справу разглядалі пяцера сяброў камісіі, сярод якіх былі Юрый Скрыган, галоўны юрыст райвыканкама, і Андрэй Заяц, намеснік начальніка аддзела прафілактыкі і аховы правапарадку Слуцкага РАУС.  

Нагадаем, Віталь Амяльковіч быў затрыманы міліцыянтам каля ўласнага дома апоўначы 14 ліпеня. Супрацоўнік Слуцкага РАУС, які не прадставіўся, паведаміў, што бачыў, як Віталь расклейваў налепкі каля крамы. У аддзяленні міліцыі ўчастковы Руслан Варабей склаў на яго пратакол апытання з грубымі парушэннямі. У прыватнасці, не патлумачыў Амяльковічу яго правы.

Не былі патлумачаныя правы грамадскаму актывісту і 19 чэрвеня падчас азнаямлення з адміністрацыйным пратаколам. Прызначаны на 27 ліпеня суд над Віталём Амяльковічам не адбыўся па невядомых яму прычынах.  

У канцылярыі суда Слуцкага раёна яму нічога даведацца не ўдалося. Актывісту прапанавалі звярнуцца ў міліцыю і высветліць сітуацыю.

На пачтаку Амяльковіча выклікалі на паседжанне адміністрацыйнай камісіі.

Віталь давёў да ведама камісі падзеі ночы, калі яго затрымлівалі: “Міліцыянт чакаў мяне каля майго дома – на добрай адлегласці ад месца, дзе невядомы прычапіў налепку. Было цёмна, і ён памыліўся, вырашыўшы, што я гэта зрабіў”.

Нават на разглядзе справы адміністрацыйнай камісіяй Віталь не даведаўся імя міліцыянта, які яго затрымліваў. На пытанне актывіста, хто яго абвінавачвае, Андрэй Заяц адказаў: “Слуцкі РАУС”. – “Няўжо ўсе 200 з лішнім міліцыянераў?” – здзівіўся Віталь Амяльковіч.

Гучалі на камісіі і фразы кшталту “Мы вас даўно ведаем. Ведаем, чым вы займаецеся і каго прадстаўляеце. Вас уся міліцыя слуцкая ведае”.

На словы Амяльковіча, што ён хацеў бы бачыць на паседжанні міліцыянта, які яго затрымліваў, і задаць яму пытанне, актывісту прапанавалі напісаць скаргу ў РАУС.

Да грубых парушэнняў пры складанні пратакола і азнаямленні з ім Амяльковіча на паседжанні выявілася яшчэ адно. Абвінавачванне грамадскаму актывісту было перакваліфікаванае без ягонага ўдзелу: з артыкула 21.14 ч.2 КаАП на 21.14 ч.1 «парушэнне правілаў упарадкавання населеных пунктаў».

Сябры камісіі прагаласавалі за тое, каб пакараць Амяльковіча штрафам – 10 базавых велічынь (мільён рублёў). Устрымаўся толькі Юрый Скрыган – галоўны юрыст райвыканкама. Ён адзначыў, што згодны з рашэннем камісіі, а ўстрымацца вырашыў, каб потым у прэсе гэта не звязалі з выбарамі.

Нагадаем, Юрый Скрыган з’яўляецца сакратаром Слуцкай акруговай выбарчай камісіі. Віталь Амяльковіч зарэгістраваны ў камісіі назіральнікам ад БХК.

“Я зразумеў, што гэтая камісія – не суд. Гэта орган, які ставіць цябе перад фактам, што ты вінаваты”, - рэзюмуе Віталь.

Грамадскі актывіст збіраецца абскардзіць рашэнне ў судзе Слуцкага раёна.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international