Вынікі назірання за абскарджаннем адмоваў у рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

2012 2012-09-07T10:06:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/za-svabodnyja-vybary-logo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання

 

Cправаздача па выніках назірання за абскарджаннем адмоваў у рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

7 верасня 2012 г.

 

У адпаведнасці з ч. 16 арт. 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ВК) рашэнне акруговай выбарчай камісіі (далей – АВК) аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў можа быць абскарджана у Цэнтральную камісію асобай, вылучанай кандыдатам у дэпутаты, у трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння.

Рашэнне Цэнтральнай камісіі ў той ж тэрмін можа абскарджана асобай, вылучанай кандыдатам у дэпутаты, у Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Разгляд скаргаў на рашэнні Цэнтральнай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты адбываецца ў адпаведнасці з гл. 29 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГПК).

Цэнтральная камісія абавязана прадставіць суду матэрыялы, якія паслужылі падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Заяўнік мае права прадстаўляць суду доказы і іншыя матэрыялы. Рашэнне Вярхоўнага Суда з’яўляецца канчатковым.

 

Разгляд скаргаў у Цэнтральнай камісіі

У перыяд з 22 па 25 жніўня ў Цэнтральную камісію паступіла 56 скаргаў на рашэнні АВК аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатаў і адна скарга на рашэнне АВК аб адмове раней прынятага рашэння аб рэгістрацыі кандыдата.

У сёлетняй кампаніі скаргаў менш, чым у аналагічны перыяд парламенцкіх выбараў 2004 г. (правам абскарджання скарысталіся 164 прэтэндэнты), і прыкладна роўна 2008 г. (52 скаргі).

Іх разгляд ажыццяўляўся Цэнтральнай камісіяй ў перыяд з 28 па 30 жніўня. У пасяджэннях прымалі ўдзел прадстаўнікі сямі палітычных партый, якія ўваходзяць у склад Цэнтральнай камісіі ў якасці сябраў з правам дарадчага голасу – Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Ліберальна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Сябры Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу мелі магчымасць выступаць, задаваць пытаннні, прадстаўляць матэрыялы. Аднак знаёміцца з тымі матэрыяламі па скаргах, прадстаўленымі для разгляду, яны маглі толькі падчас пасяджэнняў.

У выніку з 57 скаргаў былі задаволены 11. Сярод 11 прэтэндэнтаў, зарэгістраваных у якасці кандыдатаў, – тры беспартыйныя, па тры прадстаўнікі АГП і БПЛСС, па адным прадстаўніку ЛДП і ПБНФ. Звадаволіўшы прыкладна 20% пададзеных скаргаў, Цэнтральная камісія перавысіла паказчык 2008 г., (8 з 52 ці 15%) і не дасягнула паказчыка 2004 г. (44 з 164 ці 26%).

У дачыненні да чатырох скаргаў ад вылучэнцаў АГП Цэнтральная камісія канстатавала пропуск тэрміну на абскарджанне. Аднак пасля прадстаўлення доказаў падачы ў вызначаны законам тэрмін, яны былі разгледжаныя. У выніку прэтэндэнт Павел Казлоўскі зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты.

Большасць з 11 задаволеных скаргаў датычныліся адмовы ў рэгістрацыі на падставе несапраўдных дадзеных у дэкларацыях. Пры гэтым у шэрагу выпадкаў АВК адмаўлялі з-за недэкларавання сумаў, меншых за 20% гадавога даходу, што паводле тлумачэнняў Цэнтральнай камісіі не лічыцца істотным парушэннем. У такіх выпадках рашэнні АВК адмяняліся Цэнтральнай камісіяй, аднак прэтэндэнты з-за некампетэнтных дзеянняў членаў АВК гублялі тыдзень агітацыйнай кампаніі.

Большасць скаргаў на рашэнні АВК аб прызнанні несапраўднымі подпісаў выбаршчыкаў задаволеныя не былі. Цэнтральная камсія грунтавалася на звестках АВК, у тым ліку, дадзеных экспертызы МУС, аб тым, што даты ў падпісных аркушах пастаўлены адной рукой. Прад’яўленыя на пасяджэнні некаторымі прэтэндэнтамі пісьмовыя пацверджанні, дадзеныя самімі выбаршчыкамі, не прымаліся да ўвагі. Падобная сітуацыя склалася з Міхаілам Пашкевічам, якому ў выніку было адмоўлена ў рэгістрацыі па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95 у Мінску.

У некаторых выпадках заключэнні, дадзеныя экспертамі-крыміналістамі, не дазвалялі адназначна адказаць на пытанне, зробленыя запісы ў графах «дата» і «подпіс» адной асобай ці рознымі. Аднак Цэнтральная камісія не ўлічвала гэта і пакідала скаргі без задавальнення.

У ходзе пасяджэнняў высветлілася, што асобныя АВК ставіліся да разгляду дакументаў па вылучэнні фармальна, не садзейнічалі прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат, як патрабуе п. 4 ч. 2 арт. 40 ВК. Пры гэтым асабліва перадузята імі правяраліся дакументы аб вылучэнні прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый і незалежных вылучэнцаў.

Па Лагойскай выбарчай акрузе № 67 пры падтрымцы кампаніі “Гавары праўду” шляхам збору подпісаў ішоў Аляксандр Солап. Нягледзячы на прызнанне таго факту, што АВК неабгрунтавана адмовіла яму ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, Цэнтральная камісія прыняла рашэнне не задаволіць скаргу Аляксандра Солапа і пакінуць рашэнне АВК у сіле. Са спасылкай на звароты грамадзян камісія ўказала на прычыну такога рашэння –  неаднаразовыя судзімасці прэтэндэнта. Аднак паводле ВК гэты грамадзянін не меў перашкодаў для рэгістрацыі, бо яго судзімасці былі пагашаны ў сувязі са заканчэннем іх тэрміну.

Разгляд скаргаў на рашэнні Цэнтральнай камісіі ў Вярхоўным судзе

Разгляд скаргаў у Вярхоўным судзе адбываўся адкрыта з 31 жніўня па 6 верасня. На рашэнні Цэнтральнай камісіі аб адмове ў задавальненні скаргаў на рашэнні АВК аб адмовах у рэгістрацыі кандыдатаў паступіла 19 скаргаў. Толькі адна з іх – скарга Віктара Цярэшчанкі была задаволена, і заяўнік зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты (Пастаўская выбарчая акруга № 29). Яшчэ дзве не былі разгледжаны з-за пропуску тэрміну для абскарджання. Астатнія 16 пакінуты без задавальнення. 

Суд не ў поўнай меры выконваў нормы выбарчага права і грамадзянскага працэсу. Заяўнікі былі абмежаваныя ў прадастаўленні доказаў, аб чым паведаміў, у прыватнасці, Артур Фінькевіч (Свіслацкая выбарчая акруга № 94). Пры разглядзе скаргі Артура Фінькевіча ў парушэнне патрабаванняў арт. 99, 337, 339 ГПК суд самастойна здабываў доказы, нягледзячы на тое, што гэта – абавязак Цэнтральнай камісіі.

Вярхоўны суд пераважна не ўлічваў пацверджанні грамадзян, што яны ўласнаручна ставілі подпісы ў падпісных аркушах. Напрыклад, рашэнне па скарзе Аксаны Самуйлавай (Бабруйская-Першамайская акруга № 79). Разам з тым, пры разглядзе скаргі Віктара Цярэшчанкі суд выкарыстаў прадстаўленыя доказы і, як ужо адзначалася, задаволіў яе. Такім чынам, назіралася непаслядоўнасць у прымяненні нормаў заканадаўства.

Разглядаючы скаргу Сяргея Парсюкевіча (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 19), суд ужыў норму ч. 16 арт. 61 ВК і прызнаў недапушчальным запаўненне падпісных аркушаў асобай, якая не з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы. Гэта пярэчыць Пастанове Цэнтральнай камісіі[1]. У адпаведнасці з ёю звесткі аб выбаршчыку, прадугледжаныя ў графах 1–5 падпіснога аркуша, могуць запаўняцца як выбаршчыкам, так і іншай асобай па просьбе выбаршчыка, у тым ліку сябрамі ініцыятыўнай групы. Рашэнне Вярхоўнага суда выяўляе відавочную незаконнасць згаданай Пастановы Цэнтральнай камісіі і ставіць у няроўнае становішча ўдзельнікаў выбарчага працэсу.

Вярхоўны суд пацвердзіў законнасць рашэння Цэнтральнай камісіі ад адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Аляксандра Солапа са спасылкай на наяўнасць судзімасці. Суддзя Вярхоўнага Суда Ігар Мільто звярнуў увагу на адсутнасць у ВК ўказанняў на непагашаную або не знятую ва ўстаноўленым парадку судзімасці. Такі падыход відавочна супярэчыць заканадаўству, паколькі ў адпаведнасці з арт. 99 Крымінальнага кодэкса, пагашэнне або зняцце судзімасці анулююць прававыя наступствы крымінальнай адказнасці. Такім чынам, суд не ліквідаваў дыскрымінацыйны падыход, сфармуляваны Цэнтральнай камісій у сваёй Пастанове па скарзе Солапа.

Дадатак:

Вынікі разгляду скаргаў ў Цэнтральнай камісіі і Вярхоўным судзе

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Нумар акругі

Адмова на падставе недахопаў у дэкларацыі

Адмова на пасдтаве подпісаў, што прызнаныя несапраўднымі

Вынік разгляду ў Цэнтральнай камісіі

Вынік разгляду ў Вярхоўным судзе

Партыя

БУКАС
Анатолий Владимирович

62

Х

 

Адмоўлена

 

Б/П

КОВАЛЕВ
Андрей Федорович

102

 

Х

Адмоўлена

 

Б/П

ФИНЬКЕВИЧ
Артур Владимирович

94

 

Х

Адмоўлена

 Адмоўлена

Б/П

ХАДОРКИН
Иосиф Александрович

98

 

Х

Адмоўлена

 

Б/П

ДРОБЫШЕВ
Валерий Константинович

92

Х

 

Адмоўлена

Адмоўлена

Б/П

КВИТКО
Олег Викторович

96

Х

 

Зарэгістраваны

 

БПЛ"СС"

ХИЛЮТА
Ольга Григорьевна

97

Х

 

Адмоўлена

 

ЛДП

ЯНЧУРЕВИЧ
Виктор Вацлавович

108

 

Х

Адмоўлена

 

Б/П

МИРЗАЯНОВА
Людмила Федоровна

108

Х

 

Адмоўлена

 

АГП

ЕРКОВИЧ
Николай Иванович

96, 97

 

 

Адмоўлена

 

Б/П

КРЫЖАНОВСКИЙ
Евгений Анатольевич

99

Х

 

Зарэгістраваны

 

ЛДП

ШУМКЕВИЧ
Александр Владимирович

105

 

Х

Адмоўлена

 

Б/П

КАРПОВИЧ
Сергей Валентинович

97

Х

 

Зарэгістраваны

 

ПБНФ

ГЕРАСИМЕНКО
Елена Георгиевна

101

 

Х

Адмоўлена

 

Б/П

ПАШКОВСКАЯ
Виктория Викторовна

97

Х

 

Адмоўлена

 

БСДП (Г)

ПАШКЕВИЧ
Михаил Валерьевич

95

 

Х

Адмоўлена

 

Б/П

СОЛОП
Жанна Николаевна

106

 

 

Адмоўлена

 

Б/П

КОВАЛЬКОВА
Ольга Александровна

91

Х

 

Зарэгістраваны

 

АГП

ХОМИЧ
Марина Владимировна

109

 

 

Адмоўлена

 

АГП

ТРУФАНОВ
Олег Анатольевич

109

Х

Х

Адмоўлена

 

Б/П

МОЖАЛЬСКИЙ
Леонид Александрович

109

Х

Х

Адмоўлена

 

Б/П

СПИРИН
Павел Николаевич

97

Х

 

Зарэгістраваны

 

Б/П

ШОМЧЕНКО
Любовь Александровна

110

 

 

Зарэгістраваны

 

Б/П

МИЛИНКЕВИЧ
Александр Владимирович

109

Х

Х

Адмоўлена

Адмоўлена

Б/П

ЛЕПИН
Георгий Федорович

110

Х

 

Адмоўлена

 

АГП

КОЗЛОВСКИЙ
Павел Павлович

93

Х

 

Зарэгістраваны

 

АГП

ТЕРЕЩЕНКО
Виктор Иванович

29

 

Х

Адмоўлена

Зарэгістраваны

Б/П

ПЕСИКОВ
Игорь Семенович

46

 

Х

Адмоўлена

 Адмоўлена

Б/П

СИМОНЧИК
Анатолий Анатольевич

64

 

Х

Адмоўлена

 

Б/П

КОЛЯКА
Валентина Сергеевна

75

 

 

Адмоўлена

 

Б/П

КРУГЛИКОВ
Иосиф Александрович

64

 

Х

Адмоўлена

Адмоўлена

Б/П

ВАСИЛЬЕВ
Михаил Васильевич

63

Х

 

Адмоўлена

Адмоўлена

АГП

СОЛОП
Александр Васильевич

67

 

 

Адмоўлена

 Адмоўлена

Б/П

МАЛЯРЧУК
Владимир Архипович

74

Х

 

Зарэгістраваны

 

АГП

ЭШБАЕВ
Артур Якуббаевич

75

Х

 

Зарэгістраваны

 

БПЛ"СС"

ЛЕБЕДОК
Егор Викторович

75

 

Х

Зарэгістраваны

 

Б/П

ТОМАШЕВИЧ
Максим Иванович

77

Х

 

Адмоўлена

 

Б/П

ДЕНИСЕНКО
Людмила Николаевна

1

Х

 

Зарэгістраваны

 

БПЛ"СС"

АВГУСТ
Дмитрий Васильевич

6

 

Х

Адмоўлена

Адмоўлена

Б/П

ГРЫК
Григорий Ярославович

6

 

Х

Адмоўлена

Адмоўлена

Б/П

РЯБЦЕВ
Сергей Филиппович

28

 

Х

Адмоўлена

 

Б/П

ПАРСЮКЕВИЧ
Сергей Егорович

20

 

Х

Адмоўлена

Адмоўлена

Б/П

САГИДУЛИНА
Лидия Дмитриевна

28

 

Х

Адмоўлена

 

Б/П

ПРОВАЛЬСКИЙ
Владимир Александрович

20

 

Х

Адмоўлена

Адмоўлена

Б/П

ЯСКЕВИЧ
Ирина Григорьевна

18

Х

 

Адмоўлена

 

АГП

ПАНКРАТ
Николай Глебович

28

Х

Х

Адмоўлена

 

Б/П

КОЗЛОВ
Олег Викторович

47

 

Х

Адмоўлена

Адмоўлена

Б/П

ТРИБИЛУСТОВ
Геннадий Васильевич

44

Х

 

Адмоўлена

 

РППіС

ВОРОНОВИЧ
Никодим Игнатьевич

42

 

 

Адмоўлена

 

Б/П

ДАШКЕВИЧ
Денис Михайлович

45

 

Х

Адмоўлена

 

Б/П

ЖОЛИК
Дмитрий Антонович

60

 

Х

Адмоўлена

 Адмоўлена

Б/П

САМУЙЛОВА
Оксана Алексеевна

79

 

Х

Адмоўлена

Адмоўлена

Б/П

БРИТИКОВ
Сергей Евгеньевич

84

Х

 

Адмоўлена

Адмоўлена

ПБНФ

Агулам:

 

24

26

11 скаргаў  задаволеныя

 

42 скаргі не задаволеныя

 

1 скарга задаволеная

 

16 скаргаў не задаволеныя

 

 

 

 



[1] Постановление Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов 19 июня 2012 г. № 23 “О разъяснении применения положений Избирательного кодекса Республики Беларусь, предусматривающих порядок выдвижения кандидатов в депутаты путем сбора подписей избирателей при проведении выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international