Конкурс на ўдзел у доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека

2012 2012-09-07T09:46:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adukacija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паважаныя калегі!

Грамадскае аб'яднанне «М'АРТ» (Чарнігаў, Украіна), у партнерстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з верасня па лістапад 2012 года.

Мэта Курса: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы.

На працягу Курса ўдзельнікі змогуць:

Удасканаліць уласныя веды ў галіне правоў чалавека (філасофія, гісторыя, дакументы, механізмы), а таксама ў галіне адукацыі па правах чалавека (канцэпцыі, метады, дапаможныя матэрыялы);

Набыць і/ці ўдасканаліць індывідуальныя кампетэнцыі ў планаванні, правядзенні і ацэнцы адукацыйных мерапрыемстваў у галіне правоў чалавека;

Атрымліваць пастаянныя кансультацыі з боку спецыялістаў у галіне правоў чалавека і адукацыі па правах чалавека, а таксама зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах правоў чалавека, адукацыі па правах чалавека і рэалізацыі ўласных адукацыйных ініцыятыў у галіне правоў чалавека.

Трэнерская група: у якасці трэнераў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія і украінскія спецыялісты ў галіне правоў чалавека і адукацыі па правах чалавека.

Мэтавая група Курса: беларускія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса "правы чалавека" ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых. Плануемая колькасць удзельнікаў - 16 чалавек, узрост не абмежаваны.

Фармат Курса: тры двухдзённыя семінары ў Чарнігаве, Украіна (субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі на палатформе дыстанцыйнага навучання (да 6 гадзін у тыдзень) і па месцу працы.

Этапы курса:

Тэрмін

Дзейнасць

Уводны

10-14 верасня 2012

Рэгістрацыя на платформе. Уводзіны ў дыстанцыйнае навучанне.

Першы

15-16 верасня 2012

Уводны семінар у Чарнігаве.

Другі

17 верасня - 26 кастрычніка 2012

Дыстанцыйнае навучанне (першы этап).

Трэці

27-28 кастрычніка 2012

Семінар у Чарнігаве з выездам у Кіеў.

Чацьверты

29 кастрычніка - 16 лістапада 2012

Дыстанцыйнае навучанне (другі этап). Рэалізацыя і ацэнка ўласных адукацыйных ініцыятыў у галіне правоў чалавека.

Пяты

17-18 лістапада 2012

Заключны семінар у Чарнігаве.

Планаванне далейшых уласных і сумесных дзеянняў.

 

Дыстанцыйнае навучанне будзе праводзіцца на спецыяльна створанай вэб-пляцоўцы ў сетцы Інтэрнэт (на падставе тэхналогіі MOODLE). Аб'ем дыстаецыйнага навучання - 54 акадэмічныя гадзіны. Вывучэнне матэрыялаў і выкананне практычных заняткаў на вэб-пляцоўцы Курса будзе займаць ад 4 да 6 гадзін у тыдзень.

Тэматыка модуляў дыстанцыйнага навучання:

Правы чалавека (асноўныя канцэптуальныя падыходы, філасофія і гісторыя)

Правы чалавека (міжнародныя і нацыянальныя дакументы і механізмы)

Адукацыя ў галіне правоў чалавека (міжнародныя стандарты, нацыянальны кантэкст, прыклады паспяховых практык)

Адукацыя ў галіне правоў чалавека (змест, формы і метады, дапаможныя матэрыялы для адукатараў)

Планаванне і рэалізацыя адукацыйных мерапрыемстваў і праграм

Ацэнка адукацыйных мерапрыемстваў і праграм

Па выніках Курса ўдзельнікам будзе выдадзена пасведчанне аб удзеле ў Курсе.

Уводны семінар у рамках Курса адбудзецца 15-16 верасня 2012 года ў г. Чарнігаве (Украіна).

Задачы:

Узгадніць разуменне тэрмінаў "правы чалавека" і "адукацыя ў галіне правоў чалавека"

Пазнаёміць удзельнікаў з асноўнымі падыходамі да разумення правоў чалавека і адукацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, Еўропе і свеце

Абмяняцца ўласным досведам і рэсурсамі ў галіне адукацыі па правах чалавека

Узгадніць групавыя і індывідуальныя патрэбы і магчымасці ў павышэнні кваліфікацыі ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Папярэдняя праграма ўводнага семінара:

 

15.09.2012

16.09.2012

9.15-11.00

Уводзіны. Знаемства. Чаканні

Кампетэнцыі адукатара ў галіне правоў чалавека

Планаванне павышэння ўласнай кваліфікацыі ў АПЧ

11.00-11.30

Перапынак

11.30-13.00

Як мы разумеем правы чалавека

Патрэбы групы ў павышэнні кваліфікацыі ў АПЧ.

13.00-14.15

Абед

14.15-16.00

Правы чалавека ў нашым жыцці

Планаванне наступных крокаў Падвядзенне вынікаў семінара

16.00-16.30

Перапынак

16.30-18.00

Адукацыя ў галіне правоў чалавека (АПЧ): Сучасныя падыходы ў свеце

Ад'езд

18.00-19.00

Вячэра

19.00-20.30

Досвед удзельнікаў у АПЧ. Рэсурсы АПЧ. Агляд дыстанцыйнай платформы, крыніц і матэрыялаў

20.30 -

Вольны час

Індывідуальныя кансультацыі (па жаданню)

 

Фокус наступных семінараў:

Семінар 2 (Чарнігаў-Кіеў, 27-28 кастрычніка 2012)

Стандарты і механізмы абароны правоў чалавека

Змест, формы, метады і рэсурсы ў сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека

Планаванне ўласных адукацыйных мерапрыемстваў па правах чалавека

Семінар 3 (Чарнігаў, 17-18 лістапада 2012)

Ацэнка адукацыйных мерапрыемстваў па правах чалавека.

Планаванне індывідуальных і сумесных праграм па правах чалавека

Арганізацыйны аспект.

Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе:

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары Курса забяспечаць пражыванне, харчаванне і аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор.

Асаблівыя патрабаванні:

Калі Вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання і г.д., просім паведаміць пра гэта ў анкеце- заяўцы.

Працэдура адбору ўдзельнікаў:

У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных адукатарскіх кампетенцый у сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з тэмай "правы чалавека" у сферы фармальнай і/ці нефармальнай адукацыі. Конкурсны адбор удзельнікаў Курса будзе адбывацца на падставе анкет-заявак (у дадатку).

Для ўдзелу ў Курсе неабходна не пазней за панядзелак, 10 верасня 2012 года, запоўніць анкету- заяўку ў электроннай форме (у дадатку) і даслаць яе на адрас hre.bel.2012@gmail.com. На жаль, арганізатры не змогуць прыняць да ўвагі заяўкі, атрыманыя пасля пазначанай даты. Пасля атрымання заявак арганізатары пакідаюць за сабой права правесці тэлефонную ці скайп суразмову з некаторымі ўдзельнікамі.

Пра вынікі конкурсу ўсе прэтэндэнты будуць праінфармаваныя да 12.09.2012. Адабраныя ўдзельнікі курса павінны будуць не пазней за 13.09.2012 зарэгістравацца на вэб-пляцоўцы курса, адрас якой будзе пададзены ў адпаведным лісце, у адваротным выпадку іх месцы будуць перададзены кандыдатам з групы рэзерву.

Кантактная інфармацыя:

Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Курсе, накіроўвайце на адрас hre.bel.2012@gmail.com. З павагаю,

Каманда Курса

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international