Для абвесткі кандыдата ад апазіцыі месца ў газеце не знайшлося

2012 2012-09-07T09:28:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kabanau-aliaksandr-biaroza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат у дэпутаты ПП НС ад АГП Аляксандр Кабанаў

Кандыдат у дэпутаты ПП НС ад АГП Аляксандр Кабанаў

Кандыдату ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Аляксандру Кабанаву адмовілі ў размяшчэнні абвесткі ў Бярозаўскай раённай газеце “Маяк” пра час і месца перадвыбарчага агітацыйнага пікету.

Галоўны рэдактар газеты Аляксандр Іваноў сказаў, што менавіта для абвесткі Кабанава месца ў газеце няма, бо неабходна рэзерваваць рэкламныя старонкі для абвестак спачуванняў па памерлых альбо па іншых нагодах. Кандыдату ад апазіцыі, па словах рэдактара, ён не абавязаны даваць месца для рэкламы, таму Кабанаву сказалі “да пабачэння”.

Па словах кандыдата,  нягледзячы на перашкоды ў інфармаваннні, пікет у Бярозе адбудзецца ў 19 гадзін у Моладзевым скверы па вуліцы Савецкай. Выбаршчыкі змогуць паразмаўляць не толькі з самім кандыдатам, а і з яго даверанай асобай Анатолем Лябедзькам.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international