У Гомелі дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты працягваюць сыходзіць з выбарчай кампаніі, а тыя, хто ня зьняў свае кандыдатуры, ня могуць распачаць агітацыю

2006 2006-12-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня адмовіўся ўдзельнічаць у мясцовых выбарах сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, гомельскі актывіст незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Віктар Казлоў. Ён быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты аблсавету ў Крышталеўскай выбарчай акрузе №9.

У заяве ў акруговую камісію спадар Казлоў напісаў, што ён, як законапаслухмяны грамадзянін не жадае ўдзельнічаць у маніпуляцыі галасамі выбарцаў. І асабліва ў зьвязку з тым, што ніводзін прадстаўнік апазыцыйных партыяў ня быў уключаны ў склад выбарчых камісіяў.

Кандыдатам ад апазыцыі, на думку Віктара Казлова, камісіі пакажуць 1—2% падтрымкі выбарцаў. І потым будуць казаць, што народ не любіць апазыцыю. Да таго ж без друкаваных матэрыялаў надзвычай складана весьці агітацыю.

На немагчымасьць своечасова надрукаваць улёткі й распачаць агітацыю зьвяртаюць увагу ды іншыя дэмакратычныя вылучэнцы.

Кандыдат у дэпутаты аблсавету з Калінкавічаў, сябра АГП Аляксей Маневіч патлумачыў Радыё Свабодзе: “Замарудзіўся гэты працэс у акрузе. Яны ў камісіі правялі толькі лёсаваньне выступу на радыё, і тое — спачатку адну дату назвалі, а сёньня ўжо зьмянілі дату. У іх такая няпэўнасьць пастаянная. Мы хочам ня так проста па кватэрах хадзіць, а адразу з улёткамі. Разам будзем пытацца ў людзей, якія ў каго ёсьць праблемы, каб потым асьвятляць гэта”.

Тым часам абласная выбарчая камісія адхіліла ўсе апэляцыі сяброў АГП ды іншых прэтэндэнтаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты гарадзкога й абласнога саветаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international