Салігорск: Выбаркам вынес папярэджанне кандыдату Віктару Малочку

2012 2012-09-06T18:43:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malochka-salihorsk-sustrecha-e.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 верасня акруговая выбарчая камісія вынесла папярэджанне апазіцыйнаму кандыдату ў дэпутаты па Салігорскай гарадской акрузе №68 Віктару Малочку. Як паведамляе назіральнік ад Беларускага Хельсінскага камітэту Леанід Мархотка, які прысутнічаў на паседжанні, камісія налічыла чатыры парушэнні выбарчага заканадаўства камандай Віктара Малочкі падчас агітацыі.

Адным з такіх парушэнняў камісія палічыла перанос агітацыйнай тумбы і сцягоў ад месца правядзення пікету ў парку “Маладосць” да “Клуба будаўнікоў”, дзе праходзіла сустрэча з кандыдатам. Транспарціроўку агітацыйнага рыштунку літаральна праз дарогу на адлегласць каля 20-ці метраў выбаркам назваў вулічным шэсцем, пра якое за два дні неабходна ўведамляць камісію.

Яшчэ адным парушэннем камісія назвала распаўсюд у горадзе камандай Віктара Малочкі раздрукаваных на прынтары невялічкіх абвестак на траціну ліста фармата А4 з кароткай інфармацыяй пра дату, месца і час сустрэчы з кандыдатам. Акрамя гэтага, камісія абвінаваціла спадара Малочку ў распаўсюдзе ягонымі даверанымі асобамі ўлётак “За справядлівыя выбары”, у якіх адсутнічалі выходныя дадзеныя. Сам кандыдат адмаўляе датычнасць ягонай каманды да распаўсюду дадзенай друкаванай прадукцыі.

Распаўсюд улётак з тэкстам забароненага тэлевыступу Віктара Малочкі таксама быў залічаны выбаркамам у спіс парушэнняў выбарчага заканадаўства з-за адсустнасці ва ўлётках выходных дадзеных. Кандыдат у дэпутаты прызнае гэты факт, але адзначае, што, нягледзячы на ягонае патрабаванне, мясцовая друкарня не стала пазначаць свае выходныя дадзеныя на друкаванай прадукцыі.

Варта адзначыць, што пра ўсе гэтыя выпадкі ў выбарчую камісію па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 у сваёй заяве паведаміў начальнік салігорскай міліцыі Аляксандр Астрэйка. Па ягоных словах, дадзеную інфармацыю ў Салігорскі РАУС паведамілі пільныя грамадзяне.

Як паведаміў назіральнікам кандыдат Віктар Малочка, пра дадзеную сітуацыю ён ужо праінфармаваў прадстаўнікоў назіральнай місіі БДІПЧ АБСЕ. Акрамя таго, спадар Малочка накіраваў у акруговую камісію скаргу, у якой прыводзіць аргументацыю неправамоцнасці вынясення папярэджання і патрабуе адмяніць адпаведнае рашэнне выбаркаму.


“Праваабаронца за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international