Галоўныя навіны
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”


20 сьнежня Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў – рашэньне ўвойдзе ў сілу праз 6 месяцаў

21.12.2006.

Рашэньне аб выключэньні Беларусі з Усеагульнай сыстэмы гандлёвых прэфэрэнцыяў (GSP) было ўзгоднена на сустрэчы амбасадараў краінаў Эўразьвязу ў Брусэлі, а пазьней зацьверджана міністрамі сельскай гаспадаркі дзяржаваў аб’яднанай Эўропы, якія бяруць удзел у паседжаньні Рады Эўразьвязу.

Рада аргумэнтавала сваё рашэньне тым, што ў Беларусі “працягваюцца сыстэматычныя парушэньні правоў працоўных”. Таму праз 6 месяцаў будуць падвышаныя мыты на беларускія тавары, якія экспартуюцца ў краіны Эўразьвязу.

Паводле падлікаў выданьня “EU observer” пазбаўленьне Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў датычыць вартага прыкладна 400 мільёнаў эўра ў год экспарту перадусім дрэва, тэкстыльных вырабаў і сыравіны.

Як нядаўна тлумачыла сябра Эўракамісіі Бэніта Фэрэра-Вальднэр, тэарэтычна гэта можа не адбыцца, калі Беларусь цягам 6 месяцаў выправіць сытуацыю што да парушэньня правоў працоўных, але ў кулюарах сустрэчы Рады гаварылася, што гэта маларэальна.

Супраць пазбаўленьня Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў, чаго дамагалася Эўрапейская камісія, выказваліся Літва і Польшча, а раней Латвія і Італія, заяўляючы, што такі крок ўдарыць не па прадстаўніках рэжыму, але па звычайных беларусах, аднак супраціву гэтых краінаў аказалася недастаткова.

У Брусэлі не прыслухаліся таксама да словаў Аляксандра Мілінкевіча, які прамаўляючы ў Эўрапарлямэнце 12 сьнежня выказаўся супраць эканамічных санкцыяў: “Я хачу скарыстацца з магчымасьці і з гэтай высокай эўрапейскай трыбуны з усёй адказнасьцю заявіць усім, найперш свайму беларускаму народу, што мы ніколі не выступалі за эканамічныя санкцыі, разумеючы, што гэта перадусім пашкодзіць звычайным людзям”.

У сваёй гісторыі Эўразьвяз пайшоў на такі крок толькі аднойчы – у 1997 годзе прэфэрэнцыяў была пазбаўлена Бірма, паведаміла Радыё Свабода.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования