Барыса Хамайду праганяюць ад "сіняга дому"

2012 2012-09-06T16:41:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hamajda-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Хамайда ля "сіняга дому"

Барыс Хамайда ля "сіняга дому"

Штодня міліцыя змушае апазіцыянера пакінуць месца каля дома №28 па вуліцы Леніна, дзе ён больш за 20 год распаўсюджвае незалежную прэсу і ладзіць пікеты. 6 ліпеня на спадара Хамайду склалі пратакол за хуліганства ды ў літаральным сэнсе "прыціснулі да сценкі" сталом і лаўкамі. Актывіст мяркуе, што ўсё гэта – наступствы пікету за байкот выбараў.

Барыс Хамайда распавёў пра акалічнасці таго, як ён "стаў хуліганам":

"Зранку, толькі я расклаўся з газетамі і часопісамі, прыйшла міліцыя. Кажуць, сыходзь адсюль. Я  не пагадзіўся. Яны пайшлі да загадчыцы ў краму, каля дзвярэй якой я стаю. Яна выскачыла, пачала крычаць, каб я сышоў, бо ёй трэба тут ставіць столікі і лаўкі. Ніколі тут не стаяла ні сталоў, ні лавак, але я перасунуўся ўбок. Але спадарыня пачала крычаць, каб я сыходзіў зусім, схапіла бел-чырвона-белую стужку, што ў мяне тут прымацавана, пацягнулася да "Пагоні". Вядома, я схапіў яе за руку. Тады яна патэлефанавала ў міліцыю, што я хацеў з ёй пабіцца. Міліцыянты прыехалі, склалі пратакол. Сказалі чакаць суду".

Актывіст кажа, што супрацоўнікі міліцыі прыходзяць да яго з прэтэнзіямі штодня – пасля таго, як ён выйшаў на гэтае месца з плакатам  “Незаконным выбарам у незаконную “палатку” — байкот!”

Учора, да прыкладу, супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС заявілі, што ён замінае здымкам фільма пра Шагала, якія праходзяць у Віцебску. Але Барыс Хамайда не пагадзіўся дабраахвотна сысці ні ўчора, ні сёння:

"Самае смешнае, што стол і лаўкі з крамы ўсё ж прынеслі і паставілі пасярэдзіне ходнікаў. Сказалі, што "пакупнікі будуць сядзець тут і есці марозіва". Проста вось тут, каля дзвярэй і побач са сметніцай? Не здзіўлюся, калі заўтра тут будуць два сталы, каб мне ўжо зусім не было куды прыткнуцца. Але ж нешта прыдумаем!"

На думку актывіста, плакат з заклікам да байкоту выклікаў у горадзе непажаданы для ўладаў вялікі рэзананс: у Віцебску яшчэ не было ніводнага агітацыйнага пікету ў падтрымку кандыдатаў, а за байкот агітацыя ўжо пачалася.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international