Горкі: апазіцыйнаму кандыдату пагражае папярэджанне акруговай камісіі

2012 2012-09-06T16:33:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/urkou_andrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Юркоў, кандыдат у дэпутаты ПП НСГорацкай выбарчай акрузе №82 (здымак svaboda.org)

Андрэй Юркоў, кандыдат у дэпутаты ПП НСГорацкай выбарчай акрузе №82 (здымак svaboda.org)

Акруговая камісія Горацкай выбарчай акругі № 82 можа вынесці папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэю Юркову, калі той будзе распаўсюджваць улёткі, надрукаваныя за грошы Цэнтрвыбаркама. Пра гэта Андрэя Юркова, які вылучаўся ў кандыдаты пры падтрымцы Руху “За свабоду”, папярэдзіў старшыня акруговай камісіі.

“Справа ў тым, што Андрэй Юркоў надрукаваў свае перадвыбарчыя ўлёткі за сродкі ЦВК у прыватнага прадпрымальніка, бо гэта дазволіла атрымаць большую колькасць агітацыйных матэрыялаў за тыя ж самыя грошы, - распавядае незалежны назіральнік, рэдактар газеты “Узгорак” Галіна Будная. – Улёткі былі надрукаваныя пры дапамозе лічбавага друку. Ужо пасля таго, як увесь наклад быў надрукаваны і за яго праплацілі грошы, высветлілася, што агітацыйныя матэрыялы ў абавязковым парадку павінны друкавацца афсетным друкам, прычым у іх павінен быць указаны нумар адпаведнай ліцэнзіі прадпрыемства. Так што усе агітацыйныя матэрыялы Андрэя Юркова аказалісь выдадзены з парушэннем закона. Старшыня акруговай камісіі даў паперу на тое, каб Андрэй Юркоў змог забраць свае ўлёткі ад прыватнага прадпрымальніка, аднак папярэдзіў кандыдата, што акружная камісія можа вынесці яму папярэджанне, калі ён будзе іх распаўсюджваць. Такая вось цікавая сітуацыя атрымліваецца”.

Па словах назіральніцы, Андрэй Юркоў тэлефанаваў у Цэнтрвыбаркам па гэтым пытанні, але там яму адказалі, што яно знаходзіцца ў кампетэнцыі акруговай камісіі і павінна вырашацца на месцы.

Дададзім, што ў Магілёўскай вобласці абсталяванне для афсетнага друку і адпаведную ліцэнзію мае толькі адно прадпрыемства - абласная друкарня імя Спірыдона Собаля.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international