viasna on patreon

Салігорск: сустрэча з апазіцыйным кандыдатам не без эксцэсаў

2012 2012-09-06T15:04:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malochka-salihorsk-sustrecha-d.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча з кандыдатам у дэпутаты па Салігорскай гарадской акрузе Віктарам Малочкам

Сустрэча з кандыдатам у дэпутаты па Салігорскай гарадской акрузе Віктарам Малочкам

У “Клубе будаўнікоў” увечары 5 верасня адбылася перадвыбарчая сустрэча з кандыдатам у дэпутаты па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 Віктарам Малочкам. На мерапрыемстве ў якасці даверанай асобы таксама прысутнічаў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Паслухаць прадстаўнікоў апазіцыі сабралася каля 70 чалавек. Сярод наведвальнікаў былі заўважаны мясцовыя праваабаронцы ды назіральнікі ад АБСЕ.

Выступы праходзілі пад пільным кантролем з боку праваахоўных органаў. У цэлым мерапрыемства прайшло ў спакойнай і добразычылівай атмасферы. Кандыдат Віктар Малочка і яго даваераная асоба Анатоль Лябедзька распавялі пра кампанію “За свабодныя выбары без Лукашэнкі” і заклікалі выбарцаў не хадзіць на “псеўдавыбары ў ілжэпарламент”.

Зрэшты, не абышлося без эксцэсаў. Падчас мерапрыемства адыёзны афіцэр салігорскай міліцыі Георгій Крывальцэвіч, адказны за шматлікія затрыманні і пераслед апазіцыі ў рэгіёне, спрабаваў аршытаваць давераную асобу Віктара Малочкі Івана Шылу, пагражаючы яму двума суткамі арышту. Аднак пасля кансультацый па тэлефоне Крывальцэвіч ад спробаў затрымаць маладзёна адмовіўся.

Здолелі сілавікі насаліць і галоўным удзельнікам мерапрыемства. Па наводцы мясцовых супрацоўнікаў КДБ да “Клуба будаўнікоў” прыехалі супрацоўнікі ДАІ, якія пасля завяршэння сустрэчы выпісалі Віктару Малочку і Анатолю Лябедзьку штрафы ў адну базавую велічыню за няправільную паркоўку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства