Міліцыя ўварвалася ў кватэру кандыдата ў дэпутаты гарсавету г. Пінску Юрыя Бехцерава
21.12.2006.
Увечары 20 сьнежня ў Пінску міліцыянты і людзі ў цывільным уварваліся ў кватэру кандыдата ў дэпутаты гарадзкога Савету Юры Бахцерава. Радыё Свабода паведамляе, штоНа вуліцы імя Урыцкага Пінску было ўжо цёмна, калі міліцэйскія машыны пад’ехалі да дому нумар 31. Людзі ў форме пачалі грукаць у дзьверы кватэры сябра партыі БНФ, зарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты Пінскага гарсавета Юрыя Бахцерава.
Ператрус у кватэры кандыдата ў дэпутаты Пінскага гарсавету Юрыя Бахцерава доўжыўся больш як тры гадзіны. У 22.40 міліцыянты забралі хатні архіў, а таксама сьпіс з подпісамі выбарцаў і агітацыйныя матэрыялы, падрыхтаваныя да мясцовых выбараў. Са словаў Юрыя Бахцерава, сьведкі ператрусу, якіх прывозілі міліцыянты --з імі і зьехалі. Гаспадару кватэры не паведамілі нават іх прозьвішчы.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










