У Пінску дэбатаў не будзе

2012 2012-09-06T14:51:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/debaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў 19.00 па тэлеканале БТ-2 павінны былі паказаць тэледэбаты паміж кандыдатамі ў дэпутаты па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14. Аднак такой значнай для інфармавання выбаршчыкаў падзеі не адбудзецца. Як сцвярджае адзін з мяркуемых удзельнікаў тэлеперадачы - старшыня пінскай арганізацыі ПБНФ Аляксандар Рамановіч, які вылучаецца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14, ён некалькі разоў беспаспяхова запрашаў  да дэбатаў сваю канкурэнтку -- дзеючую дэпутатку ПП НС Зінаіду Мандроўскую. Рабіў ён заклікі нават праз сродкі масавай інфармацыі, аднак так і не атрымаў адказу. Спадар Рамановіч звярнуўся с запытам і ў акруговую выбарчую камісію, адтуль адказу таксама няма.

Кандыдат ад ПБНФ шкадуе, што такім чынам губляецца яшчэ адна магчымасць праз тэлебачанне давесці да выбаршчыкаў пазіцыю партыі аб зняцці партыйных кандыдатаў з перадвыбарчай гонкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international