Быхаў: АВК прапанавала кандыдату ад БНФ сустракацца з выбаршчыкамі ў працоўны час

2012 2012-09-06T11:56:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/antonau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў

Пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў

6 жніўня кандыдата у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі БНФ па Быхаўскай выбарчай акрузе № 81 збіраўся падаць у акруговую камісію скаргу на дзеянні сваёй канкурэнткі па акрузе: старшыня Слаўгарадскага райсавета Таццяна Кананчук праводзіла сустрэчы з выбаршчыкамі на прадпрыемствах і ў арганізацыях у працоўны час. У акруговай камісіі Быхаўскай выбарчай акругі № 81 Сяргея Антонава пераканалі скаргу не падаваць, паабяцаўшы яму зладзіць яго сустрэчы з выбаршчыкамі ў гэтых жа працоўных калектывах таксама ў любы зручны для яго час.

“Мая апанентка, старшыня Слаўгарадскага райсавета і Слаўгарадскай раённай арганізацыі “Белая Русь” Таццяна Кананчук 4 жніўня ў Быхаве ў працоўны час праводзіла сустрэчы з працоўнымі калектывамі шэрагу прадпрыемстваў – Быхаўскага хлебазавода, раённай бальніцы і г. д., - распавядае Сяргей Антонаў. – Прычым вазіў яе на гэтыя сустрэчы з выбаршчыкамі старшыня Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў. У акруговай камісіі мяне пераканалі, што скаргу на дзеянні Таццяны Кананчук падаваць не трэба, бо мне як кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на гэтых жа прадпрыемствах арганізуюць сустрэчы з выбаршчыкамі ў любы зручны для мяне час. Пры мне патэлефанавалі на хлебзавод і кіраўніцтву бальніцы”.

Па словах Сяргея Антонава, ён вырашыў не падаваць скаргу, паколькі палічыў пытанее вычарпаным. Зараз апазіцыйны кандыдат дамаўляецца з галоўным урачом Быхаўскай ЦРБ пра час правядзення сустрэчы з працоўным калектывам бальніцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international