Гомель: пакуль прайшла толькі адна сустрэча кандыдата ў дэпутаты з выбарцамі

2012 2012-09-06T11:19:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lapacina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галоўурач Гомельскага кардыялагічнага дыспансера, член Савета Рэспублікі Ганна Лапаціна

Галоўурач Гомельскага кардыялагічнага дыспансера, член Савета Рэспублікі Ганна Лапаціна

Па стане на 6 верасня на вуліцах Гомеля пакуль не з'явілася агітацыйная прадукцыя кандыдатаў у дэпутаты, нідзе (ні на сайтах адміністрацый, ні на інфармацыйных дошках ці адмысловых стэндах) няма абвестак пра сустрэчы кандыдатаў з выбарцамі. Акруговыя камісіі таксама не даюць адказу, дзе і калі будуць сустракацца кандыдаты з электаратам.

Пакуль прайшла толькі адна сустрэча: 5 верасня ў сярэдняй школе №22 на пытанні выбарцаў адказвала кандыдат у дэпутаты па Гомельскай-Прамысловай акрузе, галоўны ўрач кардыялагічнага дыспансера, член Савета Рэспублікі Ганна Лапаціна. На сходзе прысутнічалі каля 50 чалавек, у тым ліку старшыня акруговай камісіі, ідэолаг адміністрацыі Савецкага раёна, міліцыянер, група падтрымкі кандыдата і давераныя асобы. Прыйшла на сустрэчу і канкурэнтка Ганны Лапацінай – незалежны кандыдат у дэпутаты Галіна Краўчанка.

Прысутныя ў залі, настаўнікі школы №22 і супрацоўнікі суседняй паліклінікі, не праяўлялі асаблівай цікаўнасці да кандыдата. Было зададзена некалькі пытанняў: пра працу кардыялагічнага дыспансеру, забеспячэнне лекамі хворых, праблемы медыцыны.

На пытанне пра тое, чаму Ганна Лапаціна вырашыла балатавацца, яна адказала, што ўжо падрыхтавала сабе годную змену, «ёсць людзі, спецыялісты, якія могуць не толькі аказваць медыцынскую дапамогу, але і кіраваць дыспансерам». «А ў мяне ёсць і жыццёвы вопыт, і прафесійны, і вопыт кіраўніка, і вопыт дэпутацкай дзейнасці (Ганна Лапаціна з'яўляецца таксама дэпутатам абласнога савету). Я ведаю праблемы нашага грамадства, нашага гораду, і магла б вырашаць іх на больш высокім узроўні», - патлумачыла кандыдат.

Апанентка Галіна Краўчанка запыталася ў Ганны Лапацінай яе меркаванне наконт таго, як можна змяніць эканамічную сітуацыю ў краіне, як зменіцца жыццё ў акрузе і чым кандыдат у дэпутаты лепшая за астатніх кандыдатаў. Наконт эканамічнай сітуацыі кандыдат у дэпутаты адказала, што яна асабіста не зменіць сітуацыю ў краіне, але будзе падтрымліваць накірункі, пра якія напісала ў сваёй праграме, і параіла тую праграму прачытаць Галіне Краўчанка. Прычым дадала, што тэзісы яе праграмы «не на шмат адрозніваюцца ад вашай праграмы, паважаная Галіна Васільеўна». Пра змены ў жыцці акругі кандыдат адказала, што «такое пытанне можна і вам задаць». Пры адказе на пытанне, чым яна адрозніваецца ад іншых кандыдатаў, Ганна Лапаціна агаварылася, што «я нічым не адрозніваюся ад іншых дэпутатаў». «У кожнага дэпутата ёсць свая праграма, свой накірунак, і права ўстанавіць гэтыя адрозненні належыць нашым паважаным выбарцам», - зазначыла кандыдат. Прычым агаворкі «дэпутат» замест «кандыдат у дэпутаты», акрамя Ганны Лапацінай, дапускаў і яе давераная асоба - урач-кардыяхірург Сяргей Салівончык.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international