Давераную асобу кандыдата з «байкотнай» акругі арыштавалі на 10 сутак

2012 2012-09-06T10:37:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд Савецкага раёну Менску пакараў актывіста «Зьмены» — моладзевага крыла руху «Гавары праўду» — Ягора Віняцкага 10 суткамі арышту.

Яго зьвінавацілі паводле артыкулу 17.1 адміністрацыйнага кодэксу за дробнае хуліганства. 5 верасьня ў кватэру актывіста прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, нібыта, паводле скаргаў суседзяў на шум. Аднак у кватэры канфіскавалі друкаваную прадукцыю, а самога забралі ў пастарунак. Паводле міліцыянтаў. па дарозе Ягор Віняцкі брыдкасловіў і размахваў рукамі, за што і быў зьняволены на 10 сутак.

Ягор Віняцкі зьяўляецца даверанай асоба кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Арцёма Лявы.

Акруга, дзе балятуецца Арцём Лява, абраная для рэалізацыі кампаніі байкоту. У гэтай кампаніі бяруць удзел прадстаўнікі Руху «За свабоду», Партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», моладзевай структуры «Zмена». Пра сваё далучэньне да байкоту ў гэтай акрузе заявілі таксама прадстаўнікі партыі «Справядлівы сьвет».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international