Генасамблея ААН ухваліла рэзалюцыю аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

2006 2006-12-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генеральная асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ухваліла рэзалюцыю аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Нагадаем, раней дадзеную рэзалюцыю, унесеную на разгляд Злучанымі штатамі і Еўрасаюзам, ухваліў Трэці камітэт Генасамблеі. Пры галасаванні рэзалюцыю па Беларусі падтрымалі 72 дзяржавы, 32 дэлегацыі выступілі супраць і 69 — устрымаліся. Прынятая рэзалюцыя асуджае пашырэнне ў Беларусі практыкі ўціскаў і крымінальнага праследавання прадстаўнікоў апазіцыі, праваабаронцаў, журналістаў і няўрадавых арганізацый. У ёй выяўляецца занепакоенасць тым, што прэзідэнцкія выбары былі праведзеныя з сур'ёзнымі парушэннямі і не адпавядалі абавязкам, узятым Беларуссю ў рамках Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, паведамляе прэс-служба ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international