Віталю Каўшу прад’явілі абвінавачанне

2012 2012-09-06T09:01:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскаму акывісту з Брэста  Віталю Каўшу прад’яўлена абвінавачванне  ў здзяйсненні злачынства па арт. 371-1 частка 2 Крымінальнага кодэкса –  арганізацыя нелегальнай міграцыі. Пакаранне па гэтаму артыкулу – зняволенне да сямі гадоў.

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк метад затрымання Віталя Каўша прыраўнівае да гвалтоўнага знікнення.

- Хаванне інфармацыі пра месца знаходжання затрыманага прыводзіць блізкіх да моцных хваляванняў. Па сутнасці – гэта жорсткія адносіны па адносінах да блізкіх. Супрацоўнікі міліцыі павінны арганізаваць дакладны ўлік затрыманых. І ні ў якім выпадку не хаваць месца іх знаходжання. Не павінна ў Беларусі быць сакрэтных турмаў і такіх месцаў, дзе ўтрымлівалі б людзей пад вартай і пры гэтым гэтым хаваць ад блізкіх месца іх знаходжання, – адзначае Раман Кісляк.

1 верасня Віталя Каўша, які выйшаў з дому, невядомыя ў спартыўных касцюмах збілі на вачах жонкі і сына, звалтоўна запхнулі ў машыну і павезлі ў невядомым накірунку. Два дні жонцы і бацькам актывіста не паведамлялі, што ён знаходзіцца ў следчым ізалятары. Жана Коўш запатрабавала ў абласной міліцыі прызнаць факт гвалтоўнага выкрадання яе мужа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international