ЦВК лічыць галоснасць і празрыстасць выбарчага працэсу неабавязковымі

2012 2012-09-05T19:15:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/centrvybarkam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напрыканцы жніўня назіральнік ад БХК у акруговай камісіі Салігорскай гарадской выбарчай акругі №68 Леанід Мархотка звярнуўся ў ЦВК з патрабаваннем абавязаць адпаведны выбаркам забяспечыць яму магчымасць свабоднага азнаямлення з дакументамі аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Сама акруговая выбарчая камісія прадставіць такую мажлівасць назіральніку адмовілася.

Нягледзячы на рыторыку ўладаў аб адкрытасці  ды празрыстасці парламенцкай кампаніі, Цэнтральная выбарчая камісія не задаволіла скаргу праваабаронцы.

У сваім адказе Леаніду Мархотка ЦВК прызнае, што “ў мэтах рэалізацыі прынцыпа галоснасці выбарчага працэсу, абзацам другім часткай чацвертай артыкула 13 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь замацавана права назіральніка прысутнічаць на паседжаннях адпаведных акруговых выбарчых камісій”. Тым не менш, Цэнтральная выбарчая камісія канстатуе, што “нормы выбарчага заканадаўства не абавязваюць старшыню, а таксама членаў (акруговай) камісіі прадстаўляць для азнаямлення назіральнікам дакументы, якія трапілі ў (акруговую) камісію.”

Гэткая пазіцыя Цэнтрвыбаркаму, па меркаванні спадара Мархоткі, сведчыць пра непасрэднае дачыненне ЦВК да ператварэння выбарчага працэсу ў дзяржаўную таямніцу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international