Бацьку і брата Уладзіміра Трызунова дапыталі невядомыя

2012 2012-09-05T17:52:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/margaryn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак, 3 верасня, двое людзей у цывільным з’явіліся дадому да магілёўскага актывіста Уладзіміра Трызунова, аднак не засталі яго дома. Невядомыя не прадставіліся, аднак пачалі дапытваць брата і бацьку актывіста. У прыватнасці, задаваліся пытанні, чым Уладзімір займаецца, дзе працуе, у якой партыі лічыцца сябрам, ці здаваў ён адбіткі пальцаў. Ніякіх позваў з’явіцца ў дзяржаўныя структуры, ці то КДБ, ці то міліцыю яны не пакідалі.

Сам Уладзімір Трызуноў лічыць, што такая ўвага да ягонай асобы звязана з ягонай актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасцю.

Трэба адзначыць, што менавіта Уладзімір Трызуноў, працуючы звычайным грузчыкам на хлебзаводзе №4, сфатаграфаваў і выклаў у інтэрнэт фотаздымкі расталага маргарыну, якія сталі празмерна папулярнымі ў інтэрнэце. Праз некалькі дзён пасля гэтага Уладзіміра звольнілі з працы нібыта за прагул. Сам актывіст збіраецца судзіцца з прадпрыемствам, бо яго звальненне было неабгрунтаваным.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international