Гарадзенскія дэмакратычныя кандыдаты скардзяцца ў ЦВК на абмежаванне месцаў для агітацыі

2012 2012-09-05T16:37:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saranchukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Гарадзенскія дэмакратычныя кандыдаты накіравалі ў Цэнтральную камісію па выбарах скаргу наконт істотнага абмежавання гарадзенскімі ўладамі месцаў для агітацыі.

Першапачаткова старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №50, звярнуўся 23 жніўня з заявай да старшыні Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэту з просьбай унесці змены ў пункт 3 рашэння Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэта №429 ад 09 жніўня 2012 г., дадаўшы да пераліку месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі Ленінскага раёну наступныя кропкі: пляцоўку прывакзальнай плошчы мясцовага аўтавакзалу насупраць прыпынку, пляцоўку на пачатку вуліцы Паліграфістаў, насупраць крамы “Пралеска”. Адказ на гэты зварот быў адмоўны.

Зараз дэмакратычныя кандыдаты ад розных партый і рухаў – Вадзім Саранчукоў (БНФ), Дзмітрый Бандарчук (кампанія “Гавары праўду”), Юрый Істомін (АГП), Віктар Міхальчык і Павел Станеўскі (абодва “Справядлівы свет”) звяртаюцца ў ЦВК. Яны лічаць, што існуючы пералік месцаў не дазваляе ў поўнай меры рэалізаваць правы кандыдатаў на сустрэчы з выбарцамі на сходах у зручнай для выбарцаў форме, якая прадугледжана арт. 45 Выбарчага кодэксу. Дэмакратычныя кандыдаты прапануюць пашырыць колькасць месцаў у горадзе, якія будуць прыдатныя для агітацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international