viasna on patreon

Затрыманы актывіст «Zмены» Ягор Віняцкі

2012 2012-09-05T15:32:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 верасня каля 13-30 ў кватэру да актывіста моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» - «Zмена» Ягору Віняцкаму прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
Як паведаміў рэдакцыі сайта zapraudu.info лідэр «Zмены» Павал Вінаградаў фармальнай нагодай для візіту міліцыянтаў было правядзенне «ператрусу». Прад'яўлялі ці Ягору адпаведная пастанова не вядома. У выніку ў моладзевага актывіста была канфіскавана нейкая друкаваная прадукцыя, а сам ён дастаўлены для правядзення апытання ў Першамайскі РУУС г. Мінска.
- Думаю гэта непасрэдна звязана з будучымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў і з абвешчанай намі кампаніяй «Байкот -101". Тое, што ён быў даверанай асобай кандыдата Арцёма Лявы, толькі пацвярджае маю тэорыю, - пракаментаваў гэтыя падзеі Вінаградаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства