Яраслаў Берніковіч: "На рынгу" я застаўся адзін. Дэбаты не адбыліся"

2012 2012-09-05T14:51:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biernikovich-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Яраслаў Берніковіч

Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Яраслаў Берніковіч

Актывіст кампаніі "Гавары праўду", які балатуецца па Наваполацкай выбарчай акрузе №25, прыехаў у Віцебск на запіс радыёдэбатаў. Аднак яны не адбыліся: не прыехаў галоўны "супернік", спартовец Вадзім Дзевятоўскі.

Спадар Дзевятоўскі выказаў згоду ўзяць удзел у дэбатах, але не з’явіўся – і нават не папярэдзіў пра гэта ні акруговую камісію, ні супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі "Віцебск", ні сваіх апанентаў. З рэдакцыі радыёвяшчання спрабавалі датэлефанавацца да яго, каб высветліць прычыну. Але тэлефон не адказваў.

Толькі праз гадзіну Вадзім Дзевятоўскі сам патэлефанаваў свайму "канкурэнту" па выбарчай акрузе Яраславу Берніковічу.

"Дзевятоўскі папрасіў прабачэння. Сказаў, што ў яго праблемы са здароўем пасля нядзельнага канцэрту ў Наваполацку. Я разумею, што такія праблемы могуць з'явіцца ў кожнага, але папярэджваць варта своечасова. Таму я лічу, што выйграў у радыёдэбатах: як спартовец Вадзім Дзевятоўскі мусіць разумець, што нез'яўленне на рынг – гэта заведамы пройгрыш. Але мне шкада, што радыёслухачы не пачуюць адказу на пытанне, якое я хацеў задаць Дзевятоўскаму", - кажа Яраслаў Берніковіч.

Паводле рэгламенту дэбатаў, апаненты могуць задаваць адно аднаму пытанні. Яраслаў Берніковіч хацеў запытацца, ці лічыць спартовец Дзевятоўскі гэтыя выбары чэсным спаборніцтвам, калі "судовая калегія" – гэта ўлады. І калі за вылучэнне Дзевятоўскага на выбары збіралі подпісы па прадпрыемствах, і адначасова ён вылучаўся ад некалькіх працоўных калектываў.

Пытанне, ці сапраўды на гэтых выбарах мае магчымасць перамагчы мацнейшы, сапраўды падтрыманы людзьмі кандыдат, так і засталося без адказу.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international