Горацкія ўлады патрабуюць ад кандыдатаў узгадненьня зьместу агітацыйных улётак

2006 2006-12-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Горацкай акруговой выбарчай камісіі, супрацоўніца райвыканкаму Кацярына Кароткіна заявіла кандыдату ў дэпутаты абласнога Савету Андрэю Юркову, што аплата за друк яго агітацыйных улётак будзе зробленая толькі пасьля таго, як узор улёткі будзе прадастаўлены ў райвыканкам на ўзгадненьне. Паводле іншых дэмакратычных кандыдатаў, зарэгістраваных ў рэгіёне, аналягічныя патрабаваньні былі прад’яўленыя і да іх агітацыйнай прадукцыі. Дарэчы, перад пачаткам цырымоніі ўручэньня пасьведчаньняў тая ж Кацярына Кароткіна спрабавала не дапусьціць у залю горацкага журналіста Эдуарда Брокарава, спасылаючыся на тое, што “яго не запрашалі”, і нават пагражала выклікам міліцыі. Калі ж сп.Брокараў сам зьвярнуўся да супрацоўніка РАУС, які таксама прыйшоў за кандыдацкім пасьведчаньнем, спн. Кароткіна некуды сыйшла. Пасьля гэтага журналіст безь перашкодаў змог прайсьці ў залю і прысутнічаць на цырымоніі, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international