Для Вярхоўнага суда “маральна-этычныя” падставы вышэй за закон

2012 2012-09-05T12:42:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/solap-sluck.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Солап

Аляксандр Солап

Суд заняў пазіцыю Цэнтрвыбаркама, палічыўшы, што па “маральна-этычных” прычынах спадар Солап не можа быць кандыдатам у дэпутаты. Пры гэтым юрыдычныя аспекты справы – дэкларацыя аб даходах і подпісы ў падтрымку вылучэнца не разглядаліся.

Як паведаміла назіральніца Беларускага Хельсінскага камітэту Наталля Манькоўская, і суддзя, і пракурор аргументы Аляксандра Солапа палічылі нязначнымі: “Вылучэнец казаў пра тое, што ён быў асуджаны несправядліва, але нават тыя судзімасці на сёння ўжо пагашаныя. А значыць - з пункту гледжання закону -- чалавек несудзімы. Аднак ніякія юрыдычныя аспекты справы не разглядаліся. Суд, як і Цэнтрвыбаркам палічыў, што спадар Солап не можа быць кандыдатам у дэпутаты па маральна-этычных прычынах”.

Нагадаем, што 29 жніўня ЦВК не задаволіў скаргу незарэгістраванага дэпутатам па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 Аляксандра Солапа. На паседжанні сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік адзначыў: «Са Слуцку тэлефануюць у ЦВК з пытаннем: каго вы вылучаеце? Прычым папрокі нам, хоць мы не вылучаем. І прычым даюць такую характарыстыку, што ў парламент ідуць злачынцы».  Чыноўнік на падставе даведкі са Слуцкага РАУС паведаміў, што Солап быў двойчы судзімы — першы раз у 2003 годзе - на 5 гадоў за ўгон аўтамабіляў, а пасля датэрміновага вызвалення ў 2005 годзе — да 3 гадоў за скупку і перапродаж крадзенага і перабіўку нумароў. Аднак на сёння ўсе судзімасці Солапа пагашаныя. Выходзіць, што юрыдычных падставаў для адмовы ў рэгістрацыі не было. Цэнтрвыбаркам прыняў гэтае рашэнне “па маральна-этычных меркаваннях”. Вярхоўны суд пакінуў гэтае рашэнне ў сіле.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international