Брэсцкая вобласць: тэледэбаты ў 8 з 16 акругаў

2012 2012-09-05T12:20:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/debaty-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкай вобласці выказалі жаданне ўдзельнічаць у тэледэбатах кандыдаты ў дэпутаты па васьмі выбарчых акругах (усяго ў рэгіёне створана 16 акруг).

Як паведаміла дырэктар тэлерадыёкампаніі “Брэст” Ларыса Дабрадомава, у ліку тых, хто выказаў намер прыняць удзел у тэлевізійных дыскусіях, ёсць прадстаўнікі практычна ўсіх палітычных партый, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі, а таксама беспартыйныя грамадзяне, якія вылучаны ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. Колькасць удзельнікаў дэбатаў па выбарчых акругах складае ад двух і больш чалавек.

Па словах кіраўніка ТРК “Брэст”, першыя дыскусіі ў эфіры запланаваны на 5 верасня і выйдуць у вечаровы час (з 19.00 да 20.00) на тэлеканале “Беларусь-2”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international