Вярхоўны суд не задаволіў скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам Рыгора Грыка

2012 2012-09-05T12:09:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык у Баранавіцкім гарадскім судзе.

Рыгор Грык у Баранавіцкім гарадскім судзе.

5 верасня Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Рыгора Грыка на нерэгістрацыю яго кандыдатам у дэпутаты па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6.  Камісія прызнала несапраўднымі 18% подпісаў грамадзян за яго вылучэнне ў кандыдаты. Гэтае рашэнне АВК 27 жніўня падтрымаў Цэнтрвыбаркам, а сёння і Вярхоўны суд.

Суддзя ВС Самалюк В.І. не разглядала заявы грамадзян, якія пісьмова пацвердзілі сапраўднасць сваіх подпісаў. Старшыня АВК № 6 Тамара Шукала, у сваю чаргу, прадставіла 18 заяваў грамадзян, у якіх паведамляецца, што дата і подпіс прастаўлены Рыгорам Грыкам. Каму верыць? Вярхоўны суд традыцыйна паверыў прадстаўніку АВК.

– Я прасіў Вярхоўны суд адмяніць рашэнні АВК № 6 і ЦВК і зарэгістраваць мяне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Зразумела, што іншага рашэння ад Вярхоўнага суда сёння я і не чакаў, – адзначыў Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст лічыць, што яго не зарэгістравалі таму, што мясцовая ўлада не жадала, каб ён склаў канкурэнцыю праўладнаму кандыдату ў дэпутаты Аляксандру Сцяцко.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international